Quantcast
Channel: Zviazda.By »Культура
Viewing all articles
Browse latest Browse all 277

«Восень» і яе світа

$
0
0

Музыка беларускіх кампазітараў на філарманічнай сцэне.

«Беларуская музычная восень» — гэта музыка лістапада. Амаль увесь месяц нас чакаюць канцэрты, выканаўцы, якія даносяць да нас думкі людзей, якім дадзена здольнасць выказвацца на мове музыкі. Яна ўніверсальная, але… Ёсць гучанне, уласцівае Беларусі. Яго мог перадаваць, у прыватнасці, кампазітар Юрый Семяняка, аўтар опер і песень, якія ўспрымаюцца ў нас таксама як класіка беларускай музыкі. Беларуская класіка сёлета задае тон фестывалю, які ладзіцца ў Белдзяржфілармоніі.

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя Жыновіча пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца мае безліч магчымасцяў, каб перадаць лірызм і тонкую пачуццёвасць, унутраную энергію і шматгалоссе, уласцівае беларускаму жыццю, якое ўлавіў Юрый Семяняка.

Тое, што ў Беларусі паэтычная (і меладычная) душа, гэты аркестр пакажа яшчэ раз падчас «Беларускай музычнай восені», 10 лістапада. І дапамогуць у гэтым выдатныя паэты Рыгор Барадулін і Генадзь Бураўкін. Канцэрт-мемарыял у іх памяць задуманы такім чынам, каб прагучалі вершы творцаў у іх жа выкананні. Але паэзія будзе гучаць пад музыку — песні на іх словы. Паэзія можа гучаць і ў музыцы: у аркестравых творах, мэта якіх — стварыць адпаведны настрой. Паводле задумы аўтара праекта Міхаіла Казінца, сімфонія «Полацкія пісьмёны» Андрэя Мдзівані, выкананая Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам, падкрэслівае маштаб асоб сучасных беларускіх паэтаў, якія не страцілі сувязі з традыцыямі і культурай зямлі, на якой прыйшлі ў жыццё.

«Традыцыі і сучаснасць» — назва канцэрта Беларускага дзяржаўнага заслужанага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». Але свой вечар задумаў Дзяржаўны ансамбль танца Рэспублікі Беларусь. Яшчэ штосьці ад народа: канцэрт Беларускага ансамбля народнай музыкі «Свята». І маштабнае: Дзяржаўная акадэмічная харавая капэла імя Шырмы адзначыць сваё 75-годдзе. У той жа час дзіцячая філармонія адзначыць не дзіцячую, а сур’ёзную дату — 55 гадоў. І, тым не менш, з дзіцячым імпэтам, адпаведным узросту свайго слухача. Наогул усе найлепшыя творчыя сілы краіны, калектывы і выканаўцы, паважаныя і маладыя (нагода для адкрыццяў!) сёлета натхняюць нашу восень — і гэта, бадай, падобна на агляд самых лепшых музычных сіл, якія мы маем. Але ці ўсведамляем?

Вось дзеля ўсведамлення таго, якіх класных майстроў музыкі мы маем, айчынныя творцы традыцыйна выступалі ў рамках «Беларускай музычнай восені» разам з замежнымі музыкантамі. Таму праграма сёлета насычаная: больш за 20 канцэртаў абяцае мастацкі кіраўнік «Белдзяржфілармоніі» Юрый Гільдзюк. Міжнародны фестываль скіраваны на тое, каб знаёміць з выдатнымі ўзорамі сусветнай музычнай спадчыны і выканальніцкага мастацтва. Таму ў асобным канцэрце сёлета ўзгадаюць славутую оперную спявачку, народную артыстку СССР Ірыну Архіпаву, якая была частай госцей на музычных імпрэзах у Беларусі. І сучасныя музыканты з іншых краін выступяць на фестывалі ў Беларусі: народны артыст Расіі скрыпач Максім Фядотаў, заслужаная артыстка Расіі піяністка Галіна Пятрова, заслужаны артыст Расіі віяланчэліст Кірыл Родзін, піяністка з Грузіі Элісо Балквадзэ, арганіст з Італіі Эўджэніа Марыя Фаджыяні. Але цікавае супрацоўніцтва фінскай арганісткі Юліі Тамінен і беларускага ансамбля «Камерата», які вылучаецца ўменнем ствараць асаблівыя гукі голасам, — у іх версіі «Подых планеты», які можна адчуць у гэтыя асеннія дні ў Беларусі.

Ларыса ЦІМОШЫК

tsimoshyk@zviazda.by


Viewing all articles
Browse latest Browse all 277