Quantcast
Channel: Zviazda.By »Культура
Viewing all articles
Browse latest Browse all 277

З Новым годам! З лёгкай парай!

$
0
0

Тэлевізійная прэм’ера камедыі Эльдара Разанава «Іронія лёсу, або З лёгкай парай!» адбылася 1 студзеня 1976 года. Праз месяц, па шматлікіх просьбах гледачоў, фільм паўтарылі. Кінаверсія, паводле апытання часопіса «Савецкі экран», была названа найлепшым фільмам года.

31-2

Змянялася ідэалогія і дзяржаўны лад, аднак стужка, перажыўшы свайго стваральніка, засталася неад’емнай часткай навагодняга тэлеменю на доўгія гады. Як засталася нязменнай і глядацкая любоў да гэтай анекдатычнай і сумнай, неверагоднай і шчырай гісторыі. Вы ўпэўнены, што ведаеце «Іронію лёсу…» ледзьве не на памяць? Давайце праверым! Паспрабуйце без падрыхтоўкі адказаць на пытанні.

1. Жэня Лукашын і яго нявеста Галя абмяркоўвалі: сустрэць Новы год разам альбо прыняць запрашэнне сяброў, прозвішча якіх…

— Абрамавы,

— Катаняны,

— Аганесяны,

— Геваркяны.

2. Эльдар Разанаў часта выконваў у сваіх фільмах эпізадычныя ролі. У «Іроніі лёсу» ён сыграў…

— таксіста,

— лазеншчыка,

— пасажыра самалёта,

— суседа з сабакам у ліфце.

31-3

3. Многія ўспрымаюць галоўных герояў карціны як сваіх аднагодкаў. Насамрэч дакладны ўзрост Лукашына…

— 33 гады,

— 36 гадоў,

— 40 гадоў.

4. У лазню Лукашын пайшоў з трыма сябрамі, адзін з якіх мусіў ляцець у Ленінград, а другі сцвярджаў, што ніколі не п’янее і мае «фенаменальную памяць». Гэтага другога сыграў акцёр…

— Аляксандр Шырвіндт,

— Аляксандр Бяляўскі,

— Георгій Буркоў.

5. Якога колеру тэлефонны апарат у ленінградскай, Надзінай, кватэры?

— чырвонага,

— белага,

— зялёнага.

6. Калі Лукашына выгналі за дзверы, на марозе той хутка працверазеў і прытупваў нагамі, паўтараючы на розны лад фразу:

— «Дарагая мая сталіца»;

— «Трэба меней піць»;

— «Чаравікі на тонкай падэшве».

7. У пад’ездзе дома ў Ленінградзе герой Андрэя Мягкова сустракае суседа з сабакам. Якой пароды і колеру сабака?

— чорная аўчарка,

— белы пудзель,

— руды мопс,

— чорны дог.

8. Паводле фільма, у якую суму абыходзілася савецкаму чалавеку модная тады мэбля — польскі гарнітур?

— 560 рублёў,

— 650 рублёў,

— 830 рублёў,

9. Апрытомнеўшы ў незнаёмай кватэры, Жэня Лукашын пачаў ліхаманкава апранацца. У прыватнасці, герой доўга шукаў пінжак. Які?

— шэры ў елачку,

— чорны з іскраю,

— шэры ў палоску,

— клятчасты.

Часцей глядзіце добрае кіно — у наступным годзе і наогул. З Новым годам!

Адказы

1. Катаняны. 2. Пасажыра самалёта. 3. 36, а Надзя на 2 гады маладзейшая. 4 .Георгій Буркоў. 5. Пытанне з падвохам: у пакоі стаіць чырвоны тэлефон, а ў прыхожай — зялёны! 6. «Трэба меней піць». 7. Чорны дог. 8. 830 рублёў. «І 20 зверху», — дадала Надзя, а Лукашын заўважыў: «Не, я даў 25». 9. «Дзе мой пінжак? Дзе я яго павесіў, шэры ў елачку, з «Масгандлю»?..» — бедаваў Лукашын.


Viewing all articles
Browse latest Browse all 277