Quantcast
Channel: Zviazda.By »Культура
Viewing all articles
Browse latest Browse all 277

А душа — у Замошшы

$
0
0

Сустрэчы з паэтам Уладзімірам Андрэевічам Паўлавым заўсёды свята. Не стала выключэннем і гэтая, калі ў юбілейныя дні мы разам з вядомым земляком-кампазітарам і музыкантам Іванам Раманчуком наведалі яго з нагоды слаўнай даты — 80-годдзя з дня нараджэння.

5-44

Нягледзячы на нашу безумоўную працавітасць, цягавітасць у буднях, усё ж занадта сціплыя, сарамлівыя мы, беларусы, на душэўнае ўзрушэнне, на захапленне. Не спяшаемся сказаць блізкаму чалавеку, творцу добрае слова, якое ніколі не бывае лішнім… Трэба навучыцца хаця б пры жыцці паспяваць дзякаваць тым людзям, хто гэтага заслужыў і хто зрабіў добрую справу для нашай краіны, а значыць, і для свайго бацькоўскага краю.

Сапраўды, паэзія Паўлава — гэта асаблівы сказ пра родны край, услаўленне працоўнай і воінскай доблесці, дабрыні і шчырасці. «Мой свет пяшчотны, мой свет суровы», — гаворыць паэт у адным са сваіх вершаў. Менавіта Любаншчына, калыска паэта, дала яму крылы ўзнёсласці і матывы паэтычных вобразаў.

Менавіта Замошша, родная сцежка вывела на шырокую «Узлётную паласу» паэтычнай творчасці простага вясковага хлапчука, якому так хацелася заглянуць, а што там за «Даляглядам», убачыць, як «Сонца купаецца», як падаюць на зямлю «Светаценні», і праз прызму «Гадавога кальца» адчуць «Слязу на вейцы», паразважаць «Пад схіленым дрэвам» і адчуць прахалоду гаючай сцюдзёнай вады з «Калодзежа ў полі». Бо, як кажуць, «Бог чуе таго, хто плача».

Радкі яго вершаў — даверліва простыя, шчырыя і празрыстыя. У іх, як у бяздонным калодзежы, дна не дастаць: за прастатой адчуваецца сапраўдне майстэрства, глыбіня балючага перажывання.

Ці хопіць жыцця наталіцца

Бяскрайнасцю поля і неба,

Скарынкаю цёплага хлеба,

Вадой, што з крыніцы бруіцца.

Што значыць для Паўлава роднае, зямляцкае, сам ён акрэсліў вось так: «І толькі маці і зямля, перасыпаная яе рукамі, працэджаная яе пальцамі, помняць і ведаюць цябе, непакояцца і чакаюць, і ты абавязаны ехаць дамоў. Там твая Радзіма. Адтуль яна пачынаецца для цябе з вялікай літары, там ты прапісаны да ўсёй зямлі».

Мы жадаем Уладзіміру Андрэевічу «здароўя, моцы, аптымізму духу і ў радасці, і ў скруху», не забывацца на свой родны кут. Уладзімір Андрэевіч не абдзелены: ён мае радзіму, жыве са сваім народам у часе, наканаваным гісторыяй.

Душа паэта ведае, да якіх крыніц прыпасці, каб прычасціцца, да якіх бяроз прыгарнуцца…

Васіль Каткавец


Viewing all articles
Browse latest Browse all 277