17 лістапада а 18-й гадзіне ў актавай зале Мінскай абласной бібліятэкі імя А.С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4, т. 8-017-293-00-54) адбудзецца творчы вечар сучаснага беларускага празаіка Аляксандра Брыта.
Аляксандр Брыт піша апавяданні ў жанры псіхалагічнай прозы. Мужчына і жанчына, іх узаемаадносіны, любоў і суперніцтва, погляд на свет — пра гэта яго навелы-гісторыі.
«Жыццё — гэта, кажучы вобразна, падарожжа, — мяркуе пісьменнік. — Яго сімволіку, геніяльнае шматгалоссе і спрабуе выказаць мастацтва. (Станіслаў Ежы Лец: «Існуе ідэальны свет хлусні, дзе ўсё праўдзіва».) У гэтым кантэксце я стаўлюся да літаратуры як да падарожжа сярод сімвалаў. Галоўныя з якіх: Бог, каханне, смерць і жыццё. Усё астатняе – толькі прыправы, спецыі: праўда, хлусня, подласць, высакароднасць, адданасць, здрада, прадузятасць, бесстароннасць і г.д. Менавіта яны афарбоўваюць чалавечыя гісторыі, лёсы. Як мне падаецца, д’ябал у дэталях».
Пазалетась Аляксандр Брыт выдаў кнігу апавяданняў «Кіно» (выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда»). На сустрэчы ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць пагутарыць з пісьменнікам пра яго творчасць, а таксама набыць кнігу «Кіно» з аўтографам аўтара.
Апошнім часам Аляксандр Брыт друкаваўся ў перыядычных выданнях:
- http://www.main.lim.by/wp-content/uploads/2015/10/39-2015.pdf («Літаратура і Мастацтва», «Японскае вяселле», стар.5)
(«Нёман», «Японская свадьба». Рассказы, стр.57)
(«Нёман», «Два рассказа», стр.18)
(«Новая литература»).
Інтэрв’ю з аўтарам:
(«Жыццё – падарожжа сярод вобразаў, сімвалаў і… спакус». Газета «Звязда».)
Запрашаем усіх жадаючых на сустрэчу з пісьменнікам!