Quantcast
Channel: Zviazda.By »Культура
Viewing all articles
Browse latest Browse all 277

Салон маладых

$
0
0

У беларускім мастацтве эксперты адзначылі аўтэнтыку.

Творы фотамастака Андрэя Лянкевіча адзначаны на першым «Восеньскім салоне з Белгазпрамбанкам» «Вялікім прызам» (прэміяй у 15 тысяч еўра па курсе). Менавіта фотакалаж выбрала міжнароднае журы, у склад якога ўваходзілі эксперты сусветнага ўзроўню — мастацтвазнаўцы і арт-менеджары з Еўропы і Расіі. Праца незалежнага журы была прынцыповай для арганізатараў, таму што значнае лепш бачыцца на адлегласці.

14-40

Най­леп­шы па­вод­ле жу­ры Анд­рэй Лян­ке­ві­ч і без­на­зоў­ная пра­ца.

Адна з задач «Салона» была ў тым, каб агледзець будучыню беларускага мастацтва і зразумець: чым мы можам калі не заваяваць, то здзівіць свет? Дзе і як праяўляецца наша адметнасць у мастацкай творчасці? Эксперты далі зразумець дакладна: у творы ёсць тэма, актуальная для Беларусі, яе асэнсаванне на ўзроўні не проста персанальным, а грамадскім, і гэта адлюстравана ў вобразным выяўленні, дзе нацыянальны каларыт з’яўляецца і сродкам выяўлення, і сэнсам, актывізуючы думкі гледача, нібыта запрашаючы яго да дыялогу. Таму і фармулёўка журы знойдзена сур’ёзная: «За гістарычна адказны падыход да стварэння твораў сучаснага мастацтва і за ўнёсак у фарміраванне мастацкага асяроддзя». Гэтыя творы кожны можа «прачытаць» па-свойму — у кожнага можа быць сваё адчуванне этнічных беларускіх арнаментаў (сімвалічных ахоўнікаў пэўнай тэрыторыі). І тое, што твор «Без назвы», працуе, як правакацыя думак: кожны імкнецца знайсці сваю. Здаецца, усё проста: фотакамера і падручныя сродкі. У чым мастацтва? У самой думцы, яна можа быць прыгожай і глыбокай.

Яна можа жыць нават у падсвядомасці, і калі розум знаходзіцца ў стане сну. Як гэта? Паказаў Аляксандр Балдакоў у працы «Мроі». І быў узнагароджаны «Малым прызам»
(7 тысяч еўра з фармулёўкай «За арыгінальную працу з колерам у вобразнай прасторы сну». Багацце сродкаў, якія выкарыстоўваюць беларускія мастакі, прага да пошуку, выпрацоўка свайго стылю таксама ўразілі экспертаў. Вынік: дадатковыя дыпломы. Настасся Хобатава адзначана «За сустрэчу абстрактных формаў са светам графічнай сімволікі», Уладзімір Грамовіч «За інавацыйнае выкарыстанне ўзнаўляльных патэрнаў у канфігурацыях гарадской прасторы», Паліна Амельяновіч «За яскравую тэхніку, што раскрывае дыскурс прасторы і міфу». Бачыш назвы твораў і назвы дыпломаў і разумееш: мастацтва — гэта асаблівая філасофія, дзе вонкавы вобраз, створаны аўтарам, павінен спалучацца з унутраным сэнсам, які нараджаецца ў гледача. Але часам здаецца, што нам патрэбна проста нейкая паэзія, вобраз у выказванні. І ўжо яна прымушае «ўключацца», думаць. Жыць.

SONY DSC

Най­леп­шая па­вод­ле гле­да­чоў Але­ся Ска­ра­ба­га­тая. «Пча­лі­ны па­ца­лу­нак».

Тых, хто пажадаў гэтага, нямала. Прагне наш чалавек мастацтва. Першы «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам» наведала каля 10000 чалавек. Уключыліся. Жылі. Таму што гэтая выстава ў Палацы мастацтва прадугледжвала актыўны водгук і галасаванне за самага ўпадабанага мастака. Пераважная большасць з тых, хто прыняў удзел у вызначэнні «Прыза глядацкіх сімпатый» (3000 еўра), аддалі перавагу Алесі Скарабагатай: умее маляваць дзяўчына, і гэта прыгожа. Яна і сама гэта ведае: менавіта Алеся была аўтаркай працы, побач з якой красавалася самая вялікая цана. І не напалохала! Магчыма, наадварот, толькі заінтрыгавала. Ды ўсё ж з усіх відаў сучаснага мастацтва нашы людзі лепш адчуваюць жывапіс.

І гатовыя купляць творы мастацтва: больш за 60 прац маладых беларускіх мастакоў былі прададзены падчас «Восеньскага салона з Белгазпрамбанкам». І вось гэта сапраўды адкрыццё, якое дае надзею на тое, што кола прыхільнікаў мастацтва ў Беларусі будзе павялічвацца і ствараць глебу для існавання сістэмы арт-рынку ў краіне. Але паглядзім наступны раз: першы салон не будзе апошнім.

Ларыса ЦІМОШЫК

tsimoshyk@zviazda.by


Viewing all articles
Browse latest Browse all 277