Quantcast
Channel: Zviazda.By »Культура
Viewing all articles
Browse latest Browse all 277

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў часопіса «Нёман»з 70-годдзем

$
0
0

Прэзідэнт Беларусі павіншаваў калектыў рэдакцыі часопіса «Нёман» з 70-годдзем з дня выхаду ў свет першага нумара гэтага старэйшага беларускага літаратурна-мастацкага выдання, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

За гады свайго існавання часопіс адыграў значную ролю ў развіцці айчыннай літаратуры, гаворыцца ў віншаванні. «Тут друкаваліся найбольш яркія творы беларускіх і замежных аўтараў, актуальная крытыка і публіцыстыка. Сёння «Нёман» прадаўжае гэту традыцыю, пастаянна пашыраючы жанравы і тэматычны сектар публікацый», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У віншаванні адзначаецца, што часопіс таксама ўносіць дастойны ўклад ва ўмацаванне міжнародных літаратурных сувязей, аб’ядноўваючы пісьменнікаў розных краін на аснове высокіх творчых прынцыпаў, закладзеных прызнанымі майстрамі мастацкага слова.

БЕЛТА


Viewing all articles
Browse latest Browse all 277