Quantcast
Channel: Zviazda.By »Культура
Viewing all articles
Browse latest Browse all 277

Скарына злучыў краіны-суседкі

$
0
0

20—21 лістапада 2015 года ў гістарычным цэнтры старой Вільні прайшлі святкаванні 525-годдзя беларускага першадрукара і заснавальніка першай у Вялікім Княстве Літоўскім друкарні Францыска Скарыны.

Адной з ключавых падзей святкавання стала міжнародная навуковая канферэнцыя «Кніжная традыцыя Вялікага Княства Літоўскага», прысвечаная ўгодкам Францыска Скарыны. У рамках яе адкрыцця адбылася прэзентацыя і ўрачыстая цырымонія перадачы ў дар факсімільнага выдання кніжнай спадчыны першадрукара. Камплекты з 11 тамоў атрымала Нацыянальная бібліятэка Літвы імя М. Мажвідаса, бібліятэка Віленскага ўніверсітэта, бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх, а таксама Віленская беларуская гімназія імя Ф.Скарыны.

Вялася размова пра выпуск некалькіх супольных беларуска-літоўскіх кніг да свята 500-годдзя кнігадрукавання.

Сімвалічна, што мерапрыемства праходзіла ў двухбаковым беларуска-літоўскім фармаце, паколькі дзейнасць Скарыны і многіх яго паслядоўнікаў лучыць нашы культуры. Францыск Скарына, які нарадзіўся ў Полацку, вучыўся ў Кракаве і Падуі, друкаваў свае кнігі ў Празе і Вільні, злучыў гэтая гарады непарыўнай сувяззю. Менавіта ён надрукаваў першую беларускую кнігу і першую кнігу на тэрыторыі сучаснай Літвы.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ


Viewing all articles
Browse latest Browse all 277