Quantcast
Channel: Zviazda.By »Культура
Viewing all 277 articles
Browse latest View live

Марафон для музыкантаў

$
0
0

Філарманічны сезон узяў старт — амаль на год.

Смелы пачатак — мультымедыйны праект «Ікар на краі часу», з якога ў сценах Белдзяржфілармоніі аднавілася актыўнае жыццё. Смеласць гарады бярэ — і гэта важна, таму што ў вялікім горадзе ХХІ стагоддзя публіка мае выбар, як правесці вольны час. І чаму б не з музыкай? Тым больш што яе імкнуцца падаць з разынкамі. Якраз таму, каб прыцягнуць у гэтыя сцены больш моладзі, якая б захацела пайсці на цікавае відовішча, але адначасова далучылася б да сур’ёзнай музыкі. З гэтай прычыны і назвалі ў філармоніі вечар адкрыцця сезона «сімфанічным марафонам» — доўгі быў канцэрт: першая частка, плюс два аддзяленні выключна музычныя. Акрамя таго, марафон яшчэ і таму, што вось так, з энергіяй, правільна размяркоўваючы сілы (у тым ліку музычныя), давядзецца пражыць увесь сезон.

Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава прапануе вандраваць у часе праз музыку. Яна, можа, лепш, чым «Ікар», перанясе ў любую эпоху, таму што дае гукавы партрэт саміх эпох, у якіх стваралі кампазітары. Пластоў, прастораў для вандравання і перамяшчэння ў часе адкрываецца багата і ў Беларусі. І не трэба тлумачыць, чаму сёлета ў канцэрце адкрыцця гучыць Агінскі (праз колькі дзён у яго 250-ы дзень нараджэння). Яго «Развітанне з радзімай» аказалася настолькі пранікнёным (на стагоддзі), што яго радзіма ўжо жыве ў кожным сэрцы ў Беларусі. І слухаць гэта ніколі не надакучыць. Таксама як Шапэна (цуд якая музыка), і Карла Орфа (вельмі энергетычна). Гэтым канцэртам адкрыўся цыкл «Жывая класіка», які будзе запрашаць на канцэрты ўвесь сезон. Беспамылковы разлік — іграць творы сусветнай класікі, якая заўсёды папулярная.

І ўжо на наступны вечар працягам гэтага кірунку стала выступленне беларускага піяніста Іосіфа Сяргея. Праўда, музыкант таксама вырашыў дабавіць каларыту — кітайскай музыкі. Здзіўляць і прывабліваць нечым адметным імкнуцца ўсе калектывы: Дзяржаўны камерны аркестр Беларусі, напрыклад, пачне канцэртам «Неверагодныя прыгоды італьянцаў… па ўсім свеце» (з цыкла «Тры вечары з камерным аркестрам»). Асобны цыкл «Вечары з фартэпіянным дуэтам» задумалі Наталля Котава і Валерый Баравікоў. Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя Жыновіча рыхтуе канцэрты, якія нагадваюць пра музычнае і паэтычнае багацце Беларусі. Акрамя таго, філармонія рыхтуецца да фестываляў — Юрыя Башмета і «Беларускай музычнай восені».

Ларыса ЦІМОШЫК

tsimoshyk@zviazda.by


Рушчыц і Жукоўскі прыехалі з «Траццякоўкі»

$
0
0

11-27

С. Жу­коў­скі «Па­кой у ма­ёнт­ку Бра­са­ва».

Вось яна, мара: «Парыж раніцай». І можна не ехаць — зайшоў у Нацыянальны мастацкі музей Беларусі і адразу перамясціўся туды, дзе прывабна і прыгожа. Выстава «Ад рэалізму да імпрэсіянізму» з фондаў славутай «Траццякоўкі» адкрывае адразу 56 прывабных кропак, якія дазваляюць спыніцца ля мастацкіх твораў. Парыж у першым варыянце рамантычна-задумлівы, шэры (што тут дзіўнага для нас?), але ж сонца там свеціць такім спакуслівым, лянотна-ружовым святлом — так яго ўбачыў Канстанцін Каровін. «Дзень карнавалу ў Парыжы» Мікалая Тархова (які навучаўся ў Каровіна) стварае зусім іншы настрой. І той Парыж, і той — асаблівая мастацкая праўда, а ўражанні розныя.

Уражанні — глеба, на якой узрастала дрэва імпрэсіянізму ў Францыі. Дрэвы, між іншым, у рускім жывапісе пачалі падштурхоўваць да асаблівых пачуццёвых уражанняў, калі яшчэ панаваў рэалізм. «Бярозавы гай» Архіпа Куінджы — рэалізм, але ж столькі святла ў ім, што ўся зямная рэальнасць зіхаціць (святла зашмат не бывае, як ведаем мы), рускага мастака параўноўвалі нават з Клодам Мане. Зусім не такі «Бярозавы гай» Івана Шышкіна. Калі ласка, можна параўнаць і творы і свае эмоцыі ад іх, таму што абедзве карціны выстаўлены ў экспазіцыі. Ці вось яшчэ дрэвы вельмі блізкія нам: тытульны твор выставы — «Вясна» Фердынанда Рушчыца, ураджэнца Міншчыны. Пасля заканчэння Санкт-Пецярбургскай акадэміі мастацтваў ён выставіў тры працы, а вось гэтую набыў Павел Траццякоў, дзякуючы чаму кар’ера мастака пачала складвацца паспяхова. Але не ў Расіі — Рушчыца лічаць польскім мастаком: ён жа нават меў дачыненне да выставы польскіх мастакоў у Францыі ў 1921 годзе, ордэн Ганаровага легіёна атрымаў. Не проста пабачыў Парыж. Але глядзіш на твор — такое ўсё знаёмае, наша… Іншы па светаадчуванні яшчэ адзін наш зямляк Станіслаў Жукоўскі, які нарадзіўся на Гродзеншчыне. Вучань Левітана, які ўдзельнічаў у выставах перасоўнікаў і атрымаў званне «акадэміка жывапісу», насамрэч схіляўся да імпрэсіяністычнай манеры. Некалькі твораў на выставе, можа быць, выклічуць інтарэс мастака з драматычным лёсам, пра якога яго землякі ведаюць не вельмі шмат.

11-26

Ф. Ру­шчыц «Вяс­на».

— Для стварэння гэтай выставы мы ўзялі творы з пастаяннай экспазіцыі, свядома ішлі на гэта, каб дзяліцца з іншымі музеямі тым, чым валодае Траццякоўская галерэя, — паведаміла Галіна Чурак, загадчык аддзела жывапісу другой паловы XІX — пачатку ХХ стагоддзя Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі. — Пейзаж — гэта бяспройгрышная ідэя, таму што ён ачышчае душу, дапамагае зрабіцца лепшым і святлейшым, паглядзець на свет вачыма розных мастакоў. Яны ўглядаліся ў прыроду, якую бачылі, і штосьці лепш разумелі ў жыцці.

І мы можам. Дакладна можам зразумець, што вядомыя сваімі творамі вострасацыяльнага гучання мастакі-перасоўнікі таксама бачылі прыгажосць і не толькі рэалізмам жыцця натхняліся, але схіляліся да імпрэсіяністычнай манеры. Нават сам Васіль Пяроў, аўтар «Тройкі» бачыцца інакш пасля прагляду яго «Яблыні, якая цвіце». Наогул, прозвішчы прыцягваюць: Паленаў, Саўрасаў, Верашчагін, Левітан, Рэпін… Але і новыя для сябе адкрыць можна — і такіх шмат. І паступова ад творцы да творцы, ад твора да твора можна адчуць змену мастацкіх стыляў: у кагосьці з рэалістаў яна толькі намячаецца, у некага асобныя рысы імпрэсіянізму адчуваюцца, а хтосьці даў волю і пачуццём, і пэндзлю, пакінуўшы на палатне шырокія мазкі. ХІХ стагоддзе было багатым на мастацкія з’явы, нездарма шмат якія з іх захавалі і ў ХХ стагоддзі свой уплыў і нават далучылі новых аматараў жывапісу: ён звычайнае і зямное перадае незвычайна, так, што вярэдзіць душу. Траццякоў збіраў менавіта такое — з паэзіяй, якая можа быць ва ўсім, а ўбачыць яе — справа мастака.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў запэўніў:

— У гэтай галерэі захоўваецца самая багатая калекцыя рускіх мастакоў. Мы шчыра ўдзячны кіраўніцтву Траццякоўскай галерэі і кіраўніцтву Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, што яны скаардынавалі свае дзеянні так, каб выстава адбылася. Гэта чарговая дэманстрацыя нашай культурнай спадчыны, у якой шмат агульнага.

Міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў звярнуў увагу на тое, што сумесныя выставы з Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэяй Расіі ў Беларусі праходзяць не ўпершыню:

— Супрацоўніцтва з музеямі Расійскай Федэрацыі заўсёды было адным з найважнейшых кірункаў культурнай палітыкі нашай краіны. Творы рускага жывапісу, прывезеныя Траццякоўскай галерэяй у гэты раз, не толькі пазнаёмяць беларускую публіку з шэдэўрамі жывапісу, але і часова ўпрыгожаць багатую экспазіцыю рускага жывапісу Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Сапраўды, што ёсць, тое ёсць. Але выстава ўдакладняе наша разуменне развіцця рускага мастацтва ў ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя. І між іншым, беларускага таксама: выстава прадстаўляе творы нашых землякоў, якія адлюстроўвалі родныя краявіды, як гэта рабіў Рушчыц, малюючы сваё Багданава, дзе ён і знайшоў спачын. Ці як Жукоўскі, які, можа быць, насіў успамін пра сваё паходжанне (з сям’і шляхціца-паўстанца) і імкнуўся перадаць частку сядзібнага жыцця з яго цеплынёй і святлом. Кожны ўспрымае свет так, як таго хоча яго душа, і гэта тычыцца не толькі мастакоў.

Ларыса ЦІМОШЫК

tsimoshyk@zviazda.by

Таццяна Песнякевіч: «Фальклор — тая крыніца, што ніколі не перасохне»

$
0
0

Голас музыказнаўца, аўтара, вядучай праграм «Падарунак меламану», «Сустрэча з песняй», «Галасы стагоддзяў» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё і перадач «Майстар-клас», «Гасцінец» на радыё «Культура» Таццяны Песнякевіч знаёмы, думаю, не аднаму пакаленню слухачоў. З любоўю да музыкі і да слухача — так можна ахарактарызаваць яе падыход да ўжо шматгадовай працы на радыё. Але Таццяна прызнаецца, што і дагэтуль не адчувае стомленасці. Мы вырашылі сустрэцца з вядучай, каб пагаварыць пра тое, як складваліся яе ўзаемаадносіны з музыкай, чаму важна маўчаць і з чаго варта пачынаць вывучаць нашу гісторыю.

11-20

— Мая зацікаўленасць музыкай пачала праяўляцца яшчэ ў дзяцінстве. Мама некалі расказвала, як яна, бывала, везла мяне дадому з дзіцячага садка. На вуліцах тады стаялі рэпрадуктары і звычайна ў той час трансліраваліся вячэрнія маскоўскія музычныя праграмы. Гучала класічная музыка, песні добрых выканаўцаў. І я пыталася ў маці: «Скажы, чый гэта голас гучыць — Лемешава ці Казлоўскага?» Здаралася, да істэрыкі даходзіла, калі не атрымлівала адказу. Усё пачалося з радыё. Яно ж тады гучала ва ўсіх дамах на працягу дня. Вечарам слухала казку на ноч, а днём, калі прыходзіла са школы, гучалі цікавыя праграмы, трансляцыі з Вялікага тэатра, канцэрты беларускай акадэмічнай музыкі… І разам з тым з дзяцінства выступала на ранішніках у дзіцячым садку, потым пачалася вучоба — музычная школа, музычнае вучылішча, кансерваторыя. І там зноў — радыё.

— А як пачалі працаваць на радыё?

— Я заканчвала кансерваторыю, і паўставала пытанне: куды мне размеркавацца? Тады я ўжо мела 9-месячнага сына, была замужам. Бацькі майго мужа сябравалі з сям’ёй фалькларыста Генадзя Цітовіча. Звярнуліся да яго па параду: можа, ведае, дзе патрабуюцца маладыя спецыялісты. А ён сябраваў з музычнай рэдакцыяй Беларускага радыё. Там мяне і парэкамендаваў.

— Як асвойваліся на працы?

— Усё спазнавала ў працэсе. Падчас вучобы ў кансерваторыі (я заканчвала «Музыказнаўства») у нас была рэдактарская практыка. Помню, пісалі нешта для «Вячэрняга Мінска» і на тэлебачанні знаёміліся з працэсам. А вось з радыё сутыкацца не даводзілася. Прыйшла ў аддзел беларускай музыкі: пачала вывучаць картатэку, унікаць у працэс запісу праграм… Потым трэба было браць інтэрв’ю ў дзеячаў мастацтва. І неяк само склалася, што пачала займацца фальклорнай праграмай. Спачатку гэта быў радыёклуб «Фальклор», потым «Галасы стагоддзяў», а зараз працягам гэтай тэматыкі можна лічыць існуючую праграму «Гасцінец» на радыё «Культура». Такой была база. На яе з часам «нанізаліся» руская і замежная класіка, беларуская акадэмічная музыка і многае іншае…

11-21

— А прыход у перадачу «Сустрэчы з песняй», аўтарам якой вы зараз з’яўляецеся, калі адбыўся?

— У праграме мяняліся аўтарскія калектывы, і неяк мне сказалі, што трэба гэтую працу «падхапіць». Так я ўзялася рабіць перадачу «Сустрэчы з песняй». З часам зразумела: яе аўдыторыя — людзі сталага веку, у кожнага з іх свой лёс і настальгія па былых часах, пачуццях, успамінах. У лістах, якія яны дасылалі і дасылаюць на перадачу, усё гэта адлюстроўваецца. Успамінаюць вайну, школьных сяброў, першае каханне. Часам гісторыі нават цяжка чытаць, бо чалавек дзеліцца сваім патаемным. У наш час наогул рэдкасць — гаварыць настолькі шчыра і адкрыта, давяраць радыё.

— А вы сваё першае каханне памятаеце?

— Гэта мой муж, з якім мы знаёмы ўжо сорак гадоў. З першага класа разам. З пятага класа нават за адной партай сядзелі. Потым я сышла ў музычнае вучылішча, а ён пасля заканчэння школы паступіў ва ўніверсітэт. Сёння муж кандыдат біялагічных навук. Аднак жыццё ўсё ж звяло нас разам. Я думаю, што гэты чалавек пасланы мне Богам: кажуць жа, лёс распісаны на нябёсах. І таму пашчасціць, хто адкрые старонку, якая прызначана менавіта для яго.

— Па сутнасці, вы людзі супрацьлеглых інтарэсаў. На чым жа трымаюцца такія саюзы?

— Муж у мяне чалавек вельмі вытрыманы і з неверагодным пачуццём гумару. У яго шырокае кола інтарэсаў. Гэта нас звязвае. Мы глядзім у адным напрамку. Напрыклад, ён з задавальненнем можа пайсці са мной на канцэрт. А мне заўсёды цікава даведацца яго меркаванне пасля праслухоўвання твораў як чалавека з іншай прафесійнай сферы. Я вельмі цаню непасрэднае ўспрыманне музыкі.

— Распрацоўваючы план новых выпускаў «Сустрэчы з песняй», ад чаго вы адштурхоўваецеся?

— Тут я арыентуюся выключна на песні, якія згадваюць слухачы. Чытаю лісты і музыкальны матэрыял дае канву для пабудовы праграмы.

— Ёсць у вас яшчэ не менш цікавая праграма «Гасцінец»…

— Я думаю, яна з’яўляецца працягам фальклорнай экспедыцыі, якая была распачата ў перадачы «Галасы стагоддзяў». Праўда, цяпер мы робім акцэнт больш на выканаўцаў і носьбітаў фальклору. У экспедыцыі ўжо не выязджаем, а карыстаемся назапашаным музычным матэрыялам.

11-22

— Выязджаючы ў фальклорныя вандроўкі, вы заўважалі, што ў глыбінцы людзі зусім іншыя?

— Яны іначай успрымаюць жыццё. Рухаюцца ў сваім тэмпе. Неяк мы былі ў камандзіроўцы ў лістападзе. А пасля запісу праграмы выйшлі на вуліцу, і там выпаў першы снег, свеціць поўня… Я гляджу на гэтую прыгажосць і пачынаю ўзгадваць усе нашы размовы, што толькі адбыліся, песні, якія пачулі. І разумею: там час цячэ па-іншаму, людзі спыняюцца, каб убачыць неба. А мы ў горадзе ўсё некуды спяшаемся, бяжым, вочы апушчаны. Таму такія сустрэчы якраз вучаць збаўляць тэмп і атрымліваць задавальненне ад таго, што ёсць.

— Калі сёння паглядзець на пласт песеннай культуры, дзе аснову складае фальклор, то што там адбываецца, якая перспектыва?

— Традыцыі працягваюцца і захоўваюцца. Мы маем багаты матэрыял, ёсць калектывы, якія зберагаюць гэтую спадчыну. І я думаю, што тая крыніца ніколі не перасохне. Зразумела, нешта страчваецца, сыходзіць, з’яўляецца новае. У нас вялікую працу і з добрымі вынікамі праводзіць кафедра этналогіі і фальклору Універсітэта культуры. Там ужо не першы год рыхтуюць спецыялістаў, якія вывучаюць спецыфіку народных спеваў. І я ведаю, што гэтыя людзі працуюць, ствараючы потым свае калектывы, каб падтрымліваць тое, што мы маем. Веру, што фальклорная спадчына будзе захоўвацца, хоць жыццё і змяніла ўмовы існавання гэтага мастацтва і іх ролю. Калі раней кожны крок «прапяваўся», то цяпер усё іначай. У той жа Еўропе аўтэнтыку мы сустрэнем ужо нячаста.

— Вы неяк дзяліліся ўражаннямі пра тое, што ў Балгарыі і Румыніі існуюць кругласутачныя тэлеканалы, прысвечаныя фальклору. Можа, варта было б і нам пераймаць такі вопыт?

— Калі б нешта такога кшталту было ў нас, то думаю, з’явіўся б і інтарэс да гэтага. Ты ўключаеш тэлеканал, а там сабрана і аўтэнтыка, і розныя другасныя формы фальклору (самадзейныя калектывы, апрацоўкі для эстрады і г.д.) і здымаюць усё ў розным антуражы. Цікава глядзець! Увесь час гучыць музыка, і ты бачыш краіну праз прызму гэтага мастацтва. У нас жа гэтую тэму, хоць і не абмінаюць, але было б добра больш акцэнтаваць на ёй увагу. Тады, можа, і лепш, і больш разумелі б людзі, якое гэта багацце. Прагучыць банальна, быццам без мінулага няма будучыні, але ў гэтым сапраўды глыбокі сэнс. У фальклоры столькі ўсяго закладзена: слова спалучаецца з музыкай і з абрадам — гэта цэлы космас. Калі б мы з дзяцінства пачыналі яго вывучаць, то чалавек усведамляў бы: тут мая зямля, гісторыя, якая пачынаецца з гісторыі сям’і. Фалькларыст Галіна Барташэвіч расказвала, напрыклад, што, здаецца, у Даніі ўрокі ў малодшых класах пачынаюцца з выканання народнай песні. Цікава было б такі вопыт пераняць.

— Скажыце, а вам удаецца слухаць музыку, не аналізуючы яе?

— Заўсёды імкнуся ўспрымаць музыку як звычайны слухач. Нават пратэстую супраць яе «анатамічнага» даследавання, бо для мяне яна найперш эмацыйнае мастацтва… Мая музыка — гэта імпрэсіяністы, Клод Дэбюсі… Я, наогул, па характары слухач, а не апавядальнік. У жыцці мы шмат гаворым і так мала знаходзім часу памаўчаць. А ў маўчанні душа набывае вопыт. Мабыць, тым і прываблівае мяне праца на радыё, што тут вучышся асцярожна ставіцца да слова.

Алена ДРАПКО

drapko@zviazda.by

Знічка

$
0
0

Знічкай свеціцца вобраз каханай у аднайменнай песні Івана Карэнды і Алега Чыркуна. Кароткі шлях гэтай імклівай зорачкі, якая на імгненне ўспыхвае ў начным небе, суадносіцца з першым каханнем…

Любоў кіруе намі, напаўняе наша жыццё стваральнай энергіяй. Каханне — працяг любові, яе арганічнае ўвасабленне ў канкрэтныя чалавечыя зносіны. Калі ж жыццестваральнага яднання не адбылося, яна шчымлівым болем працінае сэрцы былых каханкаў, апякае іх расчуленымі ўспамінамі, мройнымі трызненнямі, трывожыць чаканнем неспадзяванай сустрэчы. У песні «Знічка» водблеск радасці ад непаўторных імгненняў закаханасці вярэдзіць душу юнака (а пазней і ўжо сталага мужчыны), выклікае ў ёй пачуцці жалю, журбы, адчуванне незабыўнай страты. Лірычная мелодыя песні мякка падсвятляе натуральны шлях пачуццёвай плыні. На ім усё разгортваецца ў суладнасці з прыроднымі заканамернасцямі. На змену абуджальным вяснова-летнім малюнкам з ручайкамі, жаўрукамі, валошкамі непазбежна наплывае восеньская панікласць, самотнасць якой узмацняюць і белаватыя павуцінкі ў дні бабінага лета, і шматгалосы, рознакаляровы лістапад. Пройдзенае, душэўна перажытае ўспыхне ў памяці зорным небам — і на ім востраадчувальным застаецца загадкавы палёт знічак.

12-7

Верш Івана Карэнды     Музыка Алега Чыркуна

Размінуліся, разышліся,

Як вясновыя два ручайкі,

Што ў рачулку адну не зліліся.

Кажуць людзі, што лёс наш такі.

Размінуліся, разышліся,

Нібы два жаўрукі ў вышыні.

Дзе ты, знічка мая? Адгукніся

І хоць словам мяне папракні.

Прыпеў:

Знічка, знічка, знічка —

Мая першая сунічка,

Непаўторны, дзіўны сон.

Знічка, знічка, знічка…

Ты, жыцця майго крынічка,

Не знікай у плыні дзён.

Размінуліся, разышліся…

Адцвілі каля ціхай ракі,

Дзе гулялі з табой мы калісьці,

Сведкі нашых сустрэч — васількі.

Размінуліся, разышліся…

Замятае лістота сляды.

Павуцінкай з блакіту спусціся

І застанься са мной назаўжды.

Прыпеў.

 

Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН

Абай, Купала і Колас — класікі яднаюцца

$
0
0

Мастацкім праблемам судакранання краін і народаў была прысвечана размова, якая адбылася ў канферэнц-зале Выдавецкага дома «Звязда».

12-42

Суразмоўцы з Алматы і Мінска тэмай дыскусіі выбралі наступную: «Казахстан — Беларусь: літаратура як шлях адно да аднаго». Удзел у «круглым стале» прынялі галоўны спецыяліст Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. Ауэзава Камітэта навукі Міністэрства адукацыі Казахстана, кандыдат філалагічных навук Святлана Ананьева, галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Аляксей Чарота, намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Полымя» Алена Мальчэўская, рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Полымя» Юлія Алейчанка, перакладчыца Ірына Качаткова, дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч. Кола пытанняў, якое абмяркоўвалася: «Беларуска-казахскія літаратурныя зносіны: традыцыі, сучаснасць, перспектывы», «Рэсурсы літаратурна-мастацкай перыёдыкі Казахстана і Беларусі ў знаёмстве з нацыянальнымі літаратурамі», «Як і з чым з іншанацыянальнай палітры мастацкага слова дайсці да чытача? Якія творы варта перакладаць у першую чаргу? Ці могуць у вызначэнні напрамкаў перакладчыцкай дзейнасці паспрыяць літаратурная крытыка, літаратуразнаўства?», «Параўнальнае літаратуразнаўства: ці можа яго развіццё паўплываць на пашырэнне чытацкай, гісторыка-літаратурнай, літаратуразнаўчай прасторы нацыянальных літаратур? І каго з кім у казахскім і беларускім прыгожым пісьменстве можна параўноўваць?».

 

 

Падрабязны расповед пра беларуска-казахскі «круглы стол» у «Звяздзе» — у найбліжэйшы час на старонках «Союз Евразия» і на партале www.sоzvuсhіе.zvіаzdа.bу.

Сяргей Шычко

Страна «Сяброў»

$
0
0

Они всегда об этом свидетельствовали со сцены. Еще тогда, когда на карте не было страны под названием Беларусь, они пели о том, что это особая земля, где о заповедных лесах сохранилось много легенд, где люди говорят на таком певучем языке, что песня рождается будто бы из сердца. И песню они всегда приносили как подарок. В гости к друзьям ведь ходят с подарками — белорусские «Сябры» уж точно. Прошли годы, и «Сябры» так и остались друзьями: делятся своими песнями с белорусской щедростью. Это отметили эксперты, выдвинувшие группу на соискание премии Союзного государства. Это свидетельство уважения к ансамблю и к Беларуси, о которой всегда с любовью рассказывает на своих концертах в самых разных странах народный артист Беларуси Анатолий Иванович Ярмоленко.

Безимени-1

— Люди культуры наделены удивительной способностью быть понятыми в разных странах, даже тогда, когда говорят или поют они о своем и на своем языке. Что за сила есть у культуры, если она может представлять страну?

— Да, это огромная сила — сила эмоций. Культура всегда на эмоциональном уровне воздействует на людей и представляет то, что трудно иногда передать словами. Можно много и долго рассказывать о Беларуси (есть и те, кто это делает прекрасно), но через культуру люди могут нашу страну почувствовать, даже не побывав здесь. Могут ощутить какой-то особенный дух, настроение, чувства, которые мы носим в себе, и это тоже часть Беларуси.

Даже когда мы далеко, наша культура все равно живет и говорит в нас. Потом, когда мы выходим и поем о своей стране, я вижу людей, которые нас слушают, и чувствую, как у них подкатывает ком к горлу. Я пою о Беларуси, а они вспоминают что-то свое. То, что у каждого нормального человека в душе, в сердце, в голове раскрывается в моменты искренних эмоций. Но чтобы они родились, эти тонкие струны в душах других нужно задевать. «Чувства добрые» пробуждать можно тогда, когда сам открываешься, поешь от сердца. У нас же в основном на эстраде в последнее время задевается то, что ниже пояса…

— Вы как раз отличаетесь…

— Люди откликаются на чистоту — она западает в душу глубоко и надолго. Не просто запоминается: человек уносит после концерта часть и тебя, и твоей страны. Когда мы заканчиваем концерт песней о Беларуси, я обычно говорю: «Не думайте, что мы поем только о своей стране. Через нашу песню вы почувствуете свой дом родной». Сейчас наш альбом «Где калина цвела» выдвинули на премию Союзного государства, наверное, потому, что он как раз о тех вещах, которые важны для всех.

У каждого есть тот краешек земли, где человек родился, есть «дом, где калина цвела, там, где мама жила». Все люди об этом думают, этим дорожат. Но, кроме того, что резонируют общечеловеческие явления, мы ощущаем отдачу и тогда, когда знакомим с Беларусью: через белорусский характер, в котором есть удивительное спокойствие, неспешность, сдержанность — может это проявления особой мудрости. Эти качества и в искусстве выражаются. Мы во время концертов стараемся показать лучшие черты характера белорусов.

Наш народ кажется очень сдержанным, а мы же и пошутить можем над собой, но только мы, и только мы это понимаем. Зная, видя то, к чему надо стремиться, мы уверенно и целенаправленно будем двигаться к решению этих проблем, очень внимательно продумав путь. Наш коллектив представляет народ, который все время стремится к равновесию. Я считаю, что искусство должно успокаивать, а не будоражить, искусство должно располагать к себе, а не отталкивать.

— Вы дали много концертов по всему бывшему Советскому Союзу и не только. Наверное, чувствуете себя «гражданином мира»? Или всего дороже гражданство Беларуси?

— Я ценю в жителях Беларуси то, что мы сохраняем целомудрие в такое сложное время. Кто-то может говорить, что мы движемся не в том темпе, как надо. Но это дает нам возможность присмотреться к тому, правильно ли бегут те, кто впереди нас. Спокойствие, которое нам присуще, мне очень импонирует. Я думаю, что нам не надо суетиться. Может, это не единственный путь, тот, по которому мы развиваемся, но он дает свои результаты, это наш путь. Сегодня мы видим, что происходит в мире, сколько горя, люди отрываются от своих родных мест, чтобы обрести какой-то покой хоть где-нибудь. Даже рядом с нами ощущается тревожность. Когда вокруг что-то происходит, трудно быть спокойными и благополучными. Но нам удается беречь спокойствие — это дорогого стоит.

— В одной известной белорусской песне говорилось о том, «каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць». Вы согласны с этими словами?

— Конечно. С каждым годом я убеждаюсь, насколько пророчески правильные эти слова. Мы объехали не только разные страны, даже разные континенты. Только в этом году в Волгограде пели в День Победы, были в Ашхабаде, большой сольный концерт даем в Сочи в Олимпийском парке. Выступали в Прибалтике, осенью были в Америке.

И везде мы рассказываем о нашей стране и заканчиваем словами: «Приезжайте к нам, в Беларусь». А после концерта люди подходят с открытым сердцем, берут автограф и начинают делиться: «А я у вас служил в армии», «Я был проездом», «У меня знакомые в Беларуси»… Пробуждается доброе отношение к нашей стране. В этом, очевидно, особая миссия культуры.

1

— Сложно поверить, что за такую длительную карьеру у вас не было предложений из других стран о работе?

— Они и сейчас есть. Когда-то после развала Советского Союза мы все хотели жить не так, как жили. Были ограничения с выездом, сложности с приобретением инструментов. Музыкантов что раздражало? Мы не могли свободно купить себе струны для гитары, необходимые инструменты. Это мелочи, но они приводили к вопросам: почему у нас этого нет? Почему нужно столько времени тратить, чтобы где-то найти элементарные необходимые вещи. Сейчас все это есть.

Сейчас магазин что в Нью-Йорке, что в Вене, что в Минске — все ты можешь приобрести. И можно реализоваться на родине. При этом чувствуешь себя частью мировой общности: хочешь куда-то поехать — пожалуйста. Можешь иметь автомобиль любой марки — хороших машин на наших улицах все больше. Да, какие-то сложности могут возникать, но они преодолимы. А вот то, чего точно нет больше нигде, — таких людей, как в Беларуси, которые росли и воспитывались так же, которые так же чувствуют, так же переживают, так же понимают.

— Премия Союзного государства в области культуры за 2015-2016 годы, на которую претендуют «Сябры», — это же оценка вашей работы за многие годы?

— Да, мы много работаем. У нас после развала Союза были интересные программы. Одна из них, например, называлась «Навстречу друг другу», а начиналась она с песни Александры Пахмутовой «Шаги навстречу» о том, что не стоит разрывать связывавшее долгие годы. В каких бы странах, с какими бы людьми, с которыми у нас было общее прошлое, мы ни собирались, все поем одни и те же песни — старые, комсомольские, советские.

Люди могут быть разных взглядов, а песни в душу приходят одни и те же. Поэтому мы должны учить своих детей смотреть друг другу в глаза не через оружейный прицел. Творческая задача песенной культуры в том, что она должна располагать людей друг к другу, снимать напряжение. Никто не говорит, что нужно повернуть обратно: обратной дороги нет. Но должно быть понимание того, что у нас много общего, все вышли из одного котла, в котором варились, но можем идти разными путями дальше. Кто-то бежит сломя голову, а кто-то постепенно движется к развитию для того, чтобы быть цивилизованной страной.

— В Беларуси было много эстрадных брендов. Они сегодня по-разному существуют, кто-то распался, кто-то забылся. Вам же удалось сохранить ансамбль «Сябры». Белорусская мудрость помогла?

— «Сябры» — это практически семья. Семьей я называю не только членов своей семьи — это Алеся, сын Святослав, который работает со мной. Теперь уже и внук поступил в музыкальный колледж и тоже помогает. Это и те люди, с которыми я на протяжении 30 лет. А с Николаем Сацурой уже 40 лет мы идем по этой жизни.

Мы не разделяем — это все наша семья. Приходят молодые участники ансамбля, и они уживаются, потому что я даю им возможность реализоваться. Хочешь идти в своем музыкальном направлении — работай, я помогу записать диск, представим и твою продукцию. Но когда собираемся вместе, мы работаем в том направлении, которое соответствует творческому направлению и духу ансамбля, мы все — «Сябры».

Название вокально-инструментального ансамбля «Сябры» широко прозвучало на Первом республиканском конкурсе артистов эстрады в Минске в 1974 году, где коллектив был отмечен дипломом. Ансамбль был создан при гомельской областной филармонии, благодаря Анатолию Ярмоленко, именно он и предложил название, ставшее одим из главных брендов белорусской эстрадной культуры. Первый диск «Сябров» был записан на фирме «Мелодия» в 1980 году. А в 1981-м в финале «Песни года» прозвучала лирическая «Алеся», ставшая всесоюзным хитом. Этот белорусский ансамбль входил в десятку лучших коллективов СССР, успешно гастролировал по всему Советскому Союзу, часто появлялся в эфире всесоюзных телеканалов. Многие песни, которые передают национальный характер, рассказывают о Беларуси, стали международными хитами: «Лягу-прылягу», «Гуляць дык гуляць», «Полька белорусская» и другие. 20 альбомов, из них 8 дисков «гигантов», компакт-диски, которые выходили в разных странах, — творческий багаж, с которым ансамбль выходит к своему зрителю, но не забывает предлагать новые песни.

Лариса ТИМОШИК

tsimoshyk@zviazda.by

Юрий КОЗЛОВ: «Если раньше писатель был властителем дум, то сегодня оказался в арьергарде общества»

$
0
0

Российский прозаик и главный редактор литературного журнала «Роман-газета» Юрий Козлов стал частым гостем Беларуси и, в частности, ежегодного Дня письменности. Традиционному круглому столу, который проводится во время праздника, это только на руку, потому как опыт и авторитет автора — ценная лепта в обсуждение. Во время Дня письменности в Щучине мы поговорили с писателем, и, к слову, о его особом отношении к Беларуси тоже.

Мужчина_который вернулся

— Много говорится о том, что государство должно или даже обязано поддерживать литературу. А почему, собственно говоря, она не может существовать самостоятельно?

— В настоящее время она как раз и существует совершенно самостоятельно. Государству нет дела до литературы, она отдана на откуп рынку, то есть структурам, ориентированным исключительно на получение прибыли. Они относятся к литературе, как к шоу-бизнесу. Поэтому у читателей на слуху пять-десять фамилий «раскрученных» авторов, а остальные, не вписывающиеся в «рынок» писатели, влачат жалкое существование. То, что прежде называлось литературным процессом, сегодня подменено пиаром и рекламой. Серьезные, талантливые писатели не могут пробиться к массовому читателю, а сам читатель дезориентирован. Если прежде литература развивала и возвышала читателя, то сегодня она его развлекает и отвлекает от главного вопроса: куда движется наше общество, правильной ли дорогой мы идем?

В СССР, из которого все мы вышли, общественное устройство было, конечно, довольно своеобразным, однако оно было ориентировано на социальную справедливость, давало возможность каждому выбрать профессию, развиваться на выбранном поприще. Человек из деревни или маленького города, если обладал определенным талантом, мог стать академиком, выдающимся математиком или директором крупного предприятия. Литература ориентировала человека на достижение высоких целей, а потому рассматривалась как государственное дело. Общество было заинтересованно в том, чтобы каждая отдельная личность развивалась, совершенствовалась в духовном и профессиональном плане. Благодаря такому подходу развивалось и само общество. Когда идея развития, движения вперед была утрачена, началась деградация, застой. Советская система оказалась разрушенной.

Но потом под истерические крики о демократии и «невидимой руке рынка», которая якобы все отрегулирует, у нас восторжествовало самое вульгарное — в духе «Капитала» Маркса — воплощение капитализма. Литература оказалась не нужной. Вместо самореализации и духовных устремлений речь пошла исключительно о деньгах. Людям была предложена новая модель существования: жить ради денег, ради бессмысленного потребления. И народ в первые годы «дикого» капитализма повелся на эту модель. Многие решили, что вместо того, чтобы честно трудиться, выгоднее, например, сделаться бандитом, украсть бюджетные средства или выстроить какую-нибудь криминальную схему для незаконного обогащения.

— А вы думаете, литература может победить общество потребления?

— Существует так называемая теория отражения: все, что человек читает, преломляется в его душе, влияет на его дальнейшую жизнь. Истинная литература всегда в духовном плане возвышенна и позитивна, даже тогда, когда, например, рассказывает о гражданской войне, как в романе «Тихий Дон» Михаила Шолохова, или изображает реальность в духе фантастического реализма, как в романе Михаила Булгакова «Мастер и Маргарита». Подобные произведения формируют у читателей гармоничное понимание жизни, ориентируют на высокие нравственные и гражданские ценности.

Нынешняя, завязанная на коммерческий успех, литература ставит перед собой другие задачи — развлечь, ошеломить, изумить. Поэтому на полках книжных магазинов сейчас много эротики, фантастики, антиутопий, изощренных, я даже сказал бы, извращенных в психологическом плане, детективных произведений.

Сами же читатели разделились на людей «потребляющих» и «выживающих». Первые приобретают определенного образца литературу, вторые практически не тратят деньги на книги, хватило бы на хлеб и оплату ЖКХ.

По схожему принципу разделились и писатели. Для одних литература — это обобщение их личного человеческого опыта. Они полагают, что их произведения смогут оказать какое-то влияние на общество только в том случае, если написанное прошло через их душу и личность. Эти писатели не гонятся за славой, работают, не оглядываясь на сиюминутную конъюнктуру. Другие ставят во главу угла коммерческий успех, опираются на иную систему нравственных и творческих координат. Примером могут послужить сотни детективов наших прекрасных женщин.

— Получается, что «настоящая» литература предназначена для узкого круга людей, соответственно, она имеет меньшее влияние на общество?

— Все люди разные, у всех разный уровень жизни, сознания, образования. Но, так или иначе, все грамотны, все, по крайней мере, время от времени, нуждаются в каком-то чтении. При естественном развитии литературного процесса и правильной государственной политике в области культуры для каждой социальной категории обязательно находится своя книга, причем достаточно высокого качества.

Раньше такая система действовала четко. Любители детективов читали Юлиана Семенова. Интеллигенты — Юрия Трифонова. Радетели за народ и национальные традиции — Владимира Солоухина, Дмитрия Балашова, Владимира Чивилихина. Литература, вообще, очень разнообразна, как сама жизнь. Ее также можно сравнить с небоскребом: на каждом этаже свои авторы, свои читатели, своя система взаимоотношений.

Каждый писатель, обобщая свой жизненный опыт, выражает духовное состояние той социальной прослойки, к которой относится. Великий писатель ломает эти перегородки и выражает самоощущение всего народа. Такие произведения входят в сокровищницу мировой литературы. Пушкин, например, не только выразил самоощущение народа, но и явился создателем русского литературного языка, которым мы пользуемся и сегодня.

Язык — это душа народа. Пока он развивается, пока в нем рождаются новые слова, образы, понятия, метафоры — народ и государство живы.

Поэтому роль литературы, писателей в жизни общества огромна, хотя и не все это понимают.

В России сегодня, к сожалению, единое литературное пространство разрушается, престиж профессии писателя падает. Если раньше писатель был властителем дум, то сегодня оказался в арьергарде общества. Нужно изменить эту ситуацию, иначе нас ждут печальные времена.

— Из-за засилья массовой литературы образовалась тенденция ухода в иллюзии, абстракции, ухода от реальности. Вы можете обозначить ту литературу, которая является, как и положено, настоящим ответом на окружающую действительность?

— Такая литература, безусловно, существует. Многие талантливые писатели, особенно из российской глубинки, выходят к всероссийскому читателю именно через наш журнал «Роман-газета». К примеру, мы первыми опубликовали роман Захара Прилепина «Патология» о чеченской войне. Только за последние несколько лет на страницах журнала публиковались такие авторы, как Валентин Распутин, Александр Проханов, Сергей Шаргунов, Виктор Пронин, Евгений Шишкин, Георгий Пряхин, Борис Агеев из Курска, Андрей Антипин из Барнаула, Павел Крусанов из Санкт-Петербурга, Михаил Чванов из Уфы, Петр Краснов из Оренбурга. В следующем году мы планируем напечатать новый роман самого популярного российского писателя Юрия Полякова «Любовь в эпоху перемен», прозу Владимира Личутина, Александра Кондрашова, других известных писателей.

«Роман-газета» публикует литераторов и из так называемого зарубежья. Недавно вышел номер с произведениями эмигранта первой волны, сибиряка Георгия Гребенщикова, а скоро выйдет сборник писателя из Ставрополя Ильи Сургучева. Эти литераторы не приняли октябрьскую революцию, но при этом остались патриотами России, пронзительно и с болью описавшими крах империи, гражданскую войну и беды жизни в эмиграции.

Как дань истории литературы, мы только что опубликовали роман Всеволода Кочетова «Чего же ты хочешь?». Он не переиздавался почти полвека. Кстати, единственное в СССР книжное издание этого произведения было осуществлено как раз в Беларуси по решению Петра Машерова в начале семидесятых годов. Большая часть тиража так и не дошла до читателя. Кочетов в этом романе исследовал те негативные процессы, которые в итоге привели к распаду Советского Союза. Думаю, напомнить об этом сейчас очень важно.

Есть писатели услышанные, есть неуслышанные, а есть еще те, которых замалчивают. Кочетов как раз и был таким вот неуслышанным и замалчиваемым писателем. Таким же неуслышанным был и Валентин Иванов, чей роман «Желтый металл» о спекуляции золотом в СССР, не переиздававшийся после 1956 года, мы также напечатали в своем журнале.

«Роман-газета» в меру своих возможностей восполняет пробелы. В следующем году мы планируем опубликовать роман Владимира Солоухина «Мать-мачеха» — пронзительное произведение о жизни молодых людей в последние «сталинские» годы, историческое исследование сына Анны Ахматовой, создателя теории этногенеза Льва Гумилева «От Руси к России». Этот труд поможет читателю осмыслить место славянской культуры в мировой истории, разобраться в прошлом и, возможно, будущем славянских народов. А вообще, нет такого хорошего современного русского писателя, который бы не публиковался в «Роман-газете».

— Можете ли вы отметить точки соприкосновения белорусской и русской литератур?

— Я с глубоким уважением отношусь к белорусской литературе. У меня вызывает большую симпатию и то, как государство относится к ее развитию. Мне кажется, находясь внутри белорусской культуры, писатель обязательно соприкасается с русской и благодаря этому синтезу выходит на новые творческие рубежи. Я знаю ваших классиков Янку Купалу, Якуба Коласа, Максима Танка, Петруся Бровку, современных писателей Сергея Трохименка, Елену Попову, Олега Ждана, Валерия Казакова, Алену Браво и других. Я с огромным удовольствием читаю белорусскую поэзию (с прозой мне сложнее), белорусский язык очень красивый, образный, берущий за душу. Среди славянских языков он занимает достойное место.

Я живу в Москве, но у меня есть дом в Псковской области на границе с Беларусью, где я часто смотрю белорусское телевидение и слушаю ваше радио (российское почему-то плохо ловится). Поэтому я в курсе белорусских новостей и воспринимаю их с большим интересом. Возможно, потому я с такой симпатией отношусь к Беларуси и понимаю ваш язык.

Российскому читателю хочется больше знать о жизни современной Беларуси. Наши знания о ней очень поверхностны. На слуху общие выражения вроде «родственный народ», «Союзное государство», беглая информация из СМИ. А литература, которая отражает духовную жизнь белорусов, как мне представляется, пока недоступна российскому читателю.

Ирена КОТЕЛОВИЧ

katsyalovich@zviazda.by

З іголкі хлеб колкі?

$
0
0

Маці і сын з Маларыты ствараюць прыгажосць сваімі рукамі.

Алена Талашка — намеснік дырэктара прафесійна-тэхнічнай навучальнай установы. На працы яна заўсёды дзелавая і элегантная дама… І раптам лялькі! Так, яна ўжо даўно захапляецца лялькамі. Ёй удаюцца самыя розныя вобразы: ад гламурных прыгажунь да бойкіх паненак у рэперскім убранні.

17-20

Ан­тон і Але­на Аляк­санд­раў­на Та­лаш­кі: «Ляль­кі і ка­шу­лі — на­ша ся­мей­нае хо­бі».

«Дзед мусіў за адну ноч пашыць касцюм начальніку лагера»

— Лялькі — гэта хобі, частка жыцця, — Алена Аляксандраўна задумваецца. — Гэта тое, што ратуе ад сумных думак, дэпрэсіўнага настрою, дае ўнутранае натхненне.

А пачалося ўсё, можна сказаць, выпадкова. Калі з мужам разбіралі рэчы ў асірацелым доме яго бацькоў, знайшлі кавалачак ільняной тканіны. Гэтае палатно было выткана рукамі свекрыві. Алена не магла яго проста закінуць куды далей і забыцца. Ёй захацелася раптам знайсці прымяненне гэтаму абрэзку, зрабіць з яго нешта прыгожае. Вось так паступова ў яе галаве пачала выспяваць думка пра будучую ляльку, якую можна апрануць, скажам, у льняную сукенку.

Насамрэч яе захапленне пачыналася раней за знаходку ў пустым доме, нашмат раней. Калі прабабка працавала белашвачкай і вышывала па шоўку для багатых жанчын, калі дзед за адну ноч мусіў пашыць касцюм начальніку лагера… Алена вырасла ў сям’і патомных швейнікаў. Маці яе бабулі была майстрыхай вышыўкі ў расійскай глыбінцы. Прадзед, царскі інжынер, працаваў на кітайскай чыгунцы. Яго дачка не мінула рэпрэсій за сваё паходжанне. І атрымала яна, як і большасць палітычных вязняў таго часу, дзесяць гадоў. Дзяўчыну выратавала тое, што працаваць давялося не на лесапавале, а ў швейнай майстэрні. Узяў яе ў пашывачны цэх былы рабочы швейнай фабрыкі «Бальшавік». Ён нарадзіўся ў Беларусі, у Камянецкім раёне, потым падаўся ў Маскву, стаў кваліфікаваным краўцом. А ў 1938 годзе трапіў у жорны рэпрэсіўнай машыны.

Прыехалі дзед з бабкай пасля лагера ў 1948 годзе. Выбралі для месца жыхарства Маларыту. Бо вярнуцца на сваю малую радзіму дзед не меў права, там была памежная зона. Тут нарадзіліся іх дзеці. Адна з дачок, мама Алены Талашкі, і сёння жыве ў Маларыце. Менавіта яна і навучыла маленькую Алену азам шыцця на дамашняй машынцы.

Для маёй суразмоўцы з маладых гадоў не было праблемай змайстраваць сукенку альбо мужчынскую кашулю, нагавіцы. Раней, калі дзеці толькі падрасталі, з задавальненнем шыла ім нейкія эксклюзіўныя рэчы. Але гэта былі звычайныя клопаты гаспадыні і маці. Пакуль не з’явілася першая лялька…

17-21

«Ляльку можна падарыць жанчыне… любога ўзросту»

Тады Алена Аляксандраўна зразумела, што ствараць лялькі — гэта зусім іншы ўзровень майстэрства, умення, натхнення. З імі яна ніколі не стамляецца, нават калі даводзіцца сядзець некалькі гадзін запар у адной позе. Наадварот, пасля заняткаў любімай справай адчувае нейкі прыліў энергіі. Некаторыя лялькі з яе калекцыі ўжо знайшлі новых гаспадароў у Германіі, Грэцыі, ЗША, іншых краінах. Многа сваіх работ аўтар падарыла сябрам і знаёмым.

Аднойчы мужчына папрасіў зрабіць ляльку, каб падарыць яе жонцы на дзень нараджэння. Яна спытала, колькі гадоў палавінцы. «52», — адказаў той. Тады яна ўпершыню зразумела, што ляльку можна падарыць жанчыне любога ўзросту. Раней аб тым не задумвалася.

Сапраўды, яе лялькі — гэта ж цэлыя вобразы. Кожная з іх, як правіла, пачынаецца з маленькай дэталькі. Ну, напрыклад, убачыла ў цацачнай краме невялікую гітару. А ў галаве нарадзіўся вобраз стыльнай дзяўчыны-рэперкі ва ўсім чорным. Ну і пачалі шыцца сукенка з усімі аксесуарамі і шматлікімі дэталямі, вырабляцца абутак ды іншае. Абутак — самае цяжкае, прызнаюцца некаторыя калегі-майстры. Алена гаворыць, што насамрэч нічога асаблівага няма. Ёй удаюцца любыя чаравікі, якія падыходзяць той ці іншай ляльцы. А вось валасы зрабіць для сваіх мадэляў — сапраўды рэч не вельмі простая.

Алена Аляксандраўна з усмешкай успамінае нядаўні тэлефонны дыялог з мужам. Вечарам ён набраў яе нумар і пацікавіўся, чым займаецца.

17-22

— Валасы вару, — адказала жонка.

— Добра, што нас ніхто не чуе, — засмяяўся муж. — А то спачуваць мне сталі б. Маўляў, жонка трохі не ў сабе.

Да яе захаплення муж ставіцца з разуменнем. І ўмее парадавацца, калі жонка ўдзельнічае ў якой-небудзь выставе і прывозіць адтуль узнагароду.

Алену Талашку час ад часу запрашаюць на выставы ў сталіцу, у Брэст. Там, бывае, знаходзіцца пакупнік на яе творы. Але больш лялек яна робіць для сябе, сяброў і знаёмых. Дома ў яе сабраны цэлы стол будучых нарыхтовак. Пра гітару ўжо гаварылася, ёсць яшчэ маленькая скрыпачка, якая чакае свой вобраз. На падыходзе дзве лялькі ў беларускіх нацыянальных строях — Ясь і Яніна. Ім стварае кампанію вельмі прыгожая навагодняя дзяўчынка.

— Калі робіш ляльку для некага, — расказвае Алена Аляксандраўна, — то адчуваеш характар заказчыка. Нават калі шыеш звычайную рэч для чалавека, надзеленага дабрынёй, унутраным святлом, спадніца ці жакет атрымліваюцца хутка, на адным дыханні. Для таго, у каго характар складаны, рэч робіцца доўга, многае не ўдаецца адразу, даводзіцца папраўляць і перарабляць. Не ведаю, чым гэта растлумачыць, але так ёсць. Нездарма мая бабуля казала: «З іголкі хлеб колкі». Значыць, работа шаўца ніколі не была лёгкай.

А з лялькамі, якія ствараюцца не на заказ, а па натхненні, усё інакш. Іх рабіць цікава. А тое, што цікава, прыносіць задавальненне. Як прыносіць цяпер задавальненне вышыўка яе сыну Антону.

17-23

«Мне не падабаецца, калі мае кашулі называюць «вышымайкамі»

Пачыналася яго хобі з машынкі. Алена Аляксандраўна купіла вышывальную машынку з праграмным забеспячэннем. Антон, тады студэнт тэхнічнай ВНУ, узяўся разбірацца з праграмамі. Яму было цікава, як гэтая машына працуе, што можна на ёй зрабіць. Хлопец пачаў вышываць хутчэй для забавы. А потым у яго атрымалася нешта цікавае. На звычайнай футболцы вышыў арнамент і зразумеў, што гэта прыгожа. Вядома, спачатку ўсё рабілася з мамінай дапамогай.

Далей — болей. Антон стаў вывучаць асаблівасці маларыцкага народнага строю. Для гэтага ў Маларыцкім раённым цэнтры народнай творчасці ёсць шмат магчымасцяў. Там сабраны ўзоры народнага касцюма з многіх вёсак раёна. Антон кансультаваўся са спецыялістамі цэнтра, вывучаў спецыяльную літаратуру. Маларыцкі строй захапіў яго сваім хараством. Тутэйшыя ўзоры асаблівыя, іх нідзе больш не сустрэнеш.

Хлопец заўважыў, што ў мужчынскіх арнаментах часцей сустракаюцца кветкі, а ў жаночых больш геаметрыі. І кожная фігурка мае сваё значэнне. Так, выява птушкі ў арнаменце азначае, што жанчына абавязкова пакідае роднае гняздо. Сваімі фігурамі пазначаны прыгажосць, маладосць, дзявочая чысціня.

Антон Талашка вельмі сур’ёзна ставіцца да пераносу ўзораў на сучасныя вырабы. Лічыць, што імправізацыя ў многіх выпадках не да месца. Напрыклад, папрасілі неяк Антона зрабіць чырвона-чорны ўзор. Ён адмовіўся, сказаў, што гэта ўкраінская традыцыя. У нас такіх узораў раней не было.

17-24

У згаданым цэнтры народнай творчасці захоўваецца калекцыя народных строяў, якім каля ста, а то і больш за сто гадоў. Таму вывучаць народныя традыцыі можна па арыгіналах. Што і робіць вышывальшчык-аматар з Маларыты.

Антон, дарэчы, цярпець не можа слова «вышымайкі», якое нядаўна з’явілася ў кантэксце моднай тэндэнцыі адзення. Для яго прывычным бачыцца слова «кашуля». Паводле сцвярджэння Антона, найлепшай тканінай для адзення быў і застаецца лён. Зімой ён грэе, летам ахалоджвае. І вышываць на льняной тканіне народныя арнаменты і прыемна, і цалкам лагічна.

Цяпер Антон вышывае асобныя вырабы на заказ. Пасля таго, як некаторыя ўзоры адзення з’явіліся ў інтэрнэце, яму заказваюць футболкі ў этнастылі. Вышывае і для сябе, сваёй сястры.

Пасля заканчэння Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта хлопец вярнуўся ў родны горад, уладкаваўся на працу. І маці вельмі рада, што сын мае намер застацца побач. Алена Аляксандраўна лічыць, што мужчына павінен жыць там, дзе яго карані. Не варта ўсім чапляцца за сталіцу і вялікія гарады, жыць можна камфортна і ў глыбінцы. Дачка Талашкаў — Даша — пакуль вучыцца і працуе ў Польшчы. Далей будзе відаць, як кажа маці. Дар’я таксама творчы чалавек, яна з задавальненнем робіць карціны і пано з кветак. Можа і пашыць нешта пад настрой. Ствараць прыгажосць сваімі рукамі — гэта іх сямейнае хобі.

17-25

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevich@zviazda.by

г. Маларыта.


Дабро і зло — у аднолькавай мерцы?

$
0
0

Цудоўную крытыку атрымалі фестывальныя работы з Тбілісі і Брэста.

Першыя дні Міжнароднага тэатральнага фестывалю ў Брэсце парадавалі таленавітымі пастаноўкамі. Сапраўды высокі ўзровень паказаў Тбіліскі дзяржаўны акадэмічны рускі драматычны тэатр імя А.С. Грыбаедава. Спектакль «Халстамер. Гісторыя каня» паводле аповесці Льва Талстога вызначаны як трагічная споведзь.

17-27

Ура­чыс­тае га­шэн­не мар­кі (ды­рэк­тар Брэсц­ка­га тэ­ат­ра Аляк­сандр КО­ЗАК, мі­ністр куль­ту­ры Ба­рыс СВЯТ­ЛОЎ, ды­рэк­тар Брэсц­ка­га фі­лі­яла РУП «Бел­пош­та» Ва­лян­ці­на ПУХ).

Дзея пабудавана ў форме разважання пра свой лёс пярэстага каня. А ўсе яго жыццёвыя няўдачы, пакуты пачынаюцца менавіта з пярэстасці, гэта значыць, з яго індывідуальнасці, адрознення ад іншых.

Свет часта не прымае таго, хто выбіваецца з агульнага шэрагу, і карае таго, хто асмеліўся быць індывідуальнасцю.

І тады яму здраджваюць усе, нават каханая. Але аповед рэжысёра і акцёраў не толькі пра гэта. Спектакль закранае пытанні сэнсу жыцця, дабра і зла. Прымушае думаць, пакутаваць, смяяцца і суперажываць. На сцэне існуюць паралельныя светы — коней і людзей. У рабоце ўдала спалучаюцца музыка, пластыка, таленавітая ігра акцёраў. Нездарма пасля заслоны гледачы пад доўгія апладысменты папрасілі на сцэну рэжысёра і горача віталі Аўтандзіла Варсімашвілі.

Несумненна, падзеяй сёлетняга тэатральнага форуму стала прэм’ера абрадавай драмы «Дзяды», якую прадставіў гаспадар фестывалю Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы. За пастаноўку знакавага твора ўзяўся малады польскі рэжысёр Павел Пасіні. Спектакль «Дзяды» адрозніваецца ад усіх іншых нават формай яго правядзення. Як нехта трапна заўважыў, гэта тэатральная пастаноўка ў фармаце 3D.

Гэта нават нешта большае, чым згаданы фармат. Глядач знаходзіцца на сцэне. Напачатку героі пастаноўкі настойліва запрашаюць кожнага з залы падняцца на сцэну. Там публіка рассаджваецца па коле на прыгатаваныя загадзя лаўкі, а для спектакля застаецца круг у цэнтры. Там і разгортваецца дзея — у кашы са снегу і чорнай зямлі, дзе змагаюцца за праўду, пакутуюць, паміраюць героі, а потым узнікаюць іх духі. Дзяды, як вядома, свята памінання продкаў, даніна пашаны душам памерлых. У тлумачальным пралогу гаворка ідзе пра маладога чалавека, які звёў рахункі з жыццём з-за няшчаснага кахання. Нясцерпны душэўны боль уздымае яго нават з магілы. Лічыцца, што правобразам гэтага героя стаў сам Адам Міцкевіч і яго няспраўджанае каханне да Марылі Верашчакі.

Але ў спектаклі ўсё значна больш шырока і складана. На сцэне мы бачым праекцыю мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой», затым карцінкі мяняюцца, і становіцца зразумела, што «Дзяды» не маюць межаў у краінах альбо эпохах. На сцэне то жорсткі сенатар як увасабленне зла і гвалту, то гаротніца маці, у якой пасадзілі сына ў вязніцу і катуюць.

1

Услед за героямі, якія прыходзяць з даўніны, гучаць маналогі больш блізкага да нас часу. Перад намі паўстае душа жанчыны, якую замучылі ў 1942 годзе, рэальная гісторыя з Брэсцкага яўрэйскага гета. Затым чуем пра іншыя трагедыі — тых, каго бязвінна забілі фашысты. Спектакль ідзе на беларускай мове, а названыя гісторыі гучаць на рускай, ёсць і маналогі на польскай. Няважна, дзе ты жывеш, на якой мове гаворыш, — важна, што пакінеш пасля сябе: дабро ці зло.

Арыгінальная не толькі рэжысура «Дзядоў». Варта сказаць, што брэсцкія акцёры іграюць самааддана. І цяжка-містычная атмасфера перадаецца гледачу. Калі дзеючыя асобы шмат разоў праходзяць па крузе і паўтараюць, нібы заклінанне: «Цёмна, людзі! Сумна, людзі! Штосьці будзе, штосьці будзе!», то міжволі заражаешся гэтай энергетыкай містыкі і чакаеш нейкага выбуху. Робіцца нават крышачку страшна. Мільгае думка, што дзяды вернуцца і спытаюць, як мы жывём на гэтай зямлі.

Абрад Дзядоў важны як ачышчэнне ўнутры чалавека, ды і ў гісторыі ў цэлым, — лічыць рэжысёр нестандартнай работы Павел Пасіні, пра што ён і сказаў падчас абмеркавання. А крытык Марыя Танана з Літвы адзначыла, што «Дзядоў» можна лічыць прыкладам пастаноўкі класікі ў наш час. Для брэсцкага тэатра гэта, несумненна, знакавы спектакль.

Ну а падчас адкрыцця «Вежы» гледачоў парадаваў Нацыянальны драматычны тэатр імя М. Горкага. Камедыя дэль артэ, альбо камедыя масак, — від італьянскага вулічнага тэатра, які бярэ пачатак у сярэднявеччы. Кажуць, што цяпер напрамак вяртаецца ў тэатральную моду. Было весела, цікава глядзець на работу «Vіva Comedіa!», пастаўленую італьянскім рэжысёрам Матэа Сп’яці.

За некалькі хвілін да адкрыцця заслоны гасцей і ўдзельнікаў фестывалю прывіталі старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС і міністр культуры краіны Барыс СВЯТЛОЎ. А ў антракце адбылася цырымонія гашэння паштовай маркі, прысвечанай Брэсцкаму тэатру. Марка з выявай сцэны са спектакля «Прымакі» выпушчана Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі ў серыі «Тэатры Беларусі».

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Фота Валерыя КАРАЛЯ

КупалаўскіStar

$
0
0

Гарэзлівы, жвавы, кемлівы — у свае 95.

Калі шчыра, ну не дасі столькі. Ніяк. Асабліва цяпер — падцягнуты, з фасада наогул свеціцца, загрыміраваўся пад маладзенькага. А вось унутры не загрыміруеш: душу, талент, імпэт — што ёсць, тое ёсць і навідавоку. У тэатраў жа, як у людзей: як бы і з чаго яны ні пачыналіся, важна тое, што ўяўляе з сябе іх справа, які ў ёй сэнс.

17-35

І вось тут пачынаецца дзіва. Можна аднойчы купіць квіток у распаўсюджвальніка, чыста па размове разумеючы, што для цябе ў гэтай краіне ёсць тэатры, можа, больш зразумелыя, але, калі ўсё ж прыйшоў у Купалаўскі, многія пытанні адразу здымаюцца, яны застаюцца за дзвярыма. Купалаўскі зразумелы заўсёды і ўсім, няма пытанняў, чаму ён такі, пра што гаворыць. І няма іншага выйсця, чым самому ў сваім сэрцы шукаць з ім паразумення. Наталля Качанава, віцэ-прэм’ер урада Беларусі, напрыклад, падкрэсліла: «Купалаўскі тэатр, несумненна, найвялікшы здабытак нашай нацыянальнай культуры. Сёння ўсе словы віншавання — у адрас калектыву». Яна іх сказала за сябе і… не толькі за сябе, зачытаўшы віншаванне Прэзідэнта. А гэта фактычна — за ўсю краіну. І шукала з ім паразумення для сябе як звычайны глядач, які проста прыйшоў у тэатр прыемна правесці час, таму што ў юбілейны вечар тут усё было па-свойску: тэмы, словы, спевы. Феерыя талентаў. Славуты «купалаўскі» капуснік, дзе тэатр — больш, чым тэатр. Ён фактычна асобны свет, дзе няма нічога немагчымага.

Вось уявіце толькі сабе Марлен Дзітрых у ролі «Паўлінкі» — як бы загучалі словы Купалы з лёгкім акцэнтам? Ці падумайце толькі: якім потам здабываюцца на тэатральным фронце «крапавыя жабо» за добрасумленную службу. А масоўка — гарачая кропка тэатра, дзе прапаў без вестак не адзін чалавек. Яна ледзь не ўзяла верх гэтым вечарам над «рэжысёрскім дыктатам». Тут працуюць мужныя хлопцы, якія ўмеюць рабіць «пліе» і маюць свой прафесійны выбар: «трагік» ці «комік». Тут не важны агульны танаж трупы і нацыянальнае пакуль не саступае рацыянальнаму. Таму што і без суровых горцаў ведаюць, як смачна прыгатаваць гарачых артыстаў: яны самі па сабе ўсе тут гарачыя, «купалаўцы» яшчэ і іншых запаліць умеюць. Мужнасць і адданасць гэтых людзей справе даказана за дзесяцігоддзі: пакаленні на сцэне мяняліся, а дух «купалаўскі» прымаўся нашчадкамі.

Узгадалі былое. Без залішніх сантыментаў. Але была магчымасць (уявіце сабе!) пабачыць на сцэне Стэфанію Станюту, Галіну Макараву, Лідзію Давідовіч, Паўла Кармуніна і іншых. Ім (на экране) дапамагалі партнёры па сцэне — народныя артысты Беларусі Генадзь Аўсяннікаў і Генадзь Гарбук. Сыгралі ў дуэце Галіна Талкачова і Аўгуст Мілаванаў. Усіх, хто служыў у тэатры, узгадалі — старыя фотакарткі стужкай (нібыта кіно) прайшлі перад вачыма.

Тут не бывае былых. І ніхто не чужы, нават той, хто прыходзіць у гэты тэатр упершыню, і той, хто думае, што яго не разумее. Проста вам пакажуць, што гэта насамрэч не так. Перад урачыстым вечарам раздавалі навушнікі для сінхроннага перакладу. Тэхніка ў дапамогу: сёння французская п’еса іграецца. П’еса і сапраўды французская — «Сфінкс». Ігралі невыпадкова: гэта быў першы спектакль, пастаўлены ў Мінску ў будынку гарадскога тэатра, які з’явіўся за гады кіраўніцтва гарадскога галавы Караля Чапскага. П’есу, якая мае адносіны да гісторыі айчыннага тэатра, знайшлі ў архівах Санкт-Пецярбурга. І вось у тым жа тэатры (будынку) зноў «Сфінкс». Не толькі назва таямнічая. Таямнічасць была ў навушніках. Адкуль у твой розум стала загружацца размова герояў па-беларуску. І мінула колькі хвілін, перш чым прыйшло разуменне: іграюць па-руску. Але ж гэта — Купалаўскі. Ён такі. З чым і можна павіншаваць усю нашу краіну. І маліцца за яе разам з ім, вымаўляючы пад музыку Уладзіміра Кур’яна словы Янкі Купалы.

Ларыса ЦІМОШЫК

tsimoshyk@zviazda.by

Толькі маладосць, толькі творчасць

$
0
0

Мой дзень пачынаецца: проза і паэзія маладых. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2015. — 376 с.

18-28

Больш як чатыры дзясяткі творцаў, некалькі соцень вершаў і апавяданняў. Самыя новыя імёны беларускіх паэтаў і празаікаў. Самыя свежыя творы. Самыя шчырыя жаданні і памкненні. Пад вокладкай зборніка «Мой дзень пачынаецца», у якасці ўкладальніка якога выступіў паэт, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратарура» Віктар Шніп, сабраны вершы і апавяданні маладых беларускіх творцаў. Можна сцвярджаць, што гэтае выданне — калектыўны партрэт беларускай літаратуры ў будучыні, такой, якой яна стане праз адно-два дзесяцігоддзі, калі сённяшнія дэбютанты «стануць на крыло» і займеюць уласны, гучны і пазнавальны голас.

Разгортваючы выданне падобнага кшталту, ніколі не ведаеш, што чакае цябе пад яго вокладкай. Эксперыменты? Правакацыі? Новыя літаратурныя формы і празаічныя сюжэты? Новы погляд на творчасць? Тут усё магчыма, і дэбют маладога аўтара можа стаць сюрпрызам нават для самага падрыхтаванага чытача. Зрэшты, калі зірнуць на змест новай кнігі, то можна пабачыць і досыць вялікую колькасць ужо вядомых у літаратурных колах імёнаў. Так, празаікі Алена Мальчэўская, Ксенія Шталянкова, Алёна Беланожка і Сяргей Календа маюць свае кнігі. Паэты Яна Явіч, Кацярына Масэ, Людміла Клачко выдалі зборнікі вершаў, а паэт Міхал Бараноўскі знаёмы публіцы і як музыкант, аўтар песень і лідар гурта «Нельга забыць». Паэтка Ганна Чумакова таксама часта з’яўляецца на сцэне і выконвае песні на ўласныя вершы.

Пра што і як пішуць маладыя? Калі казаць пра паэтычны складнік зборніка «Мой дзень пачынаецца», то варта адзначыць прыхільнасць юных творцаў да рыфмаванага верша, тэм кахання, адзіноты, зварот да мінулага, спробы адчуць сябе сведкам падзей Вялікай Айчыннай вайны. Тут ёсць і філасофскія разважанні пра сэнс існавання чалавека і пошук свайго месца ў свеце. Што тычыцца прозы, то дыяпазон тэм і жанраў тут намнога большы. Гэта і антыўтопіі пра свет, які мог бы існаваць пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (з адсылкай да беларускіх казак), і фэнтэзі пра цмокаў, і міфалагічныя казкі, і гісторыі ў стылі амерыканскіх фільмаў для падлеткаў, і расповеды пра неверагоднае каханне беларускі і італьянскага скульптара. Маладыя празаікі пішуць апавяданні, эсэ, успаміны, іх прываблівае жыццё творчых асоб — мастакоў, фатографаў, музыкантаў.

Вельмі выразна ў творах аўтараў-пачаткоўцаў гучыць урбаністычная тэма — гэта і ўспаміны пра маленства ў родных маленькіх гарадках, і ўражанні ад жыцця ў беларускай сталіцы. Таму часта героямі твораў з’яўляюцца гарадскія трамваі, дамы, вуліцы, нават старая брукаванка. Светлым сумам поўняцца старонкі, дзе маладыя творцы прыгадваюць свае школьныя гады, родныя мясціны, настаўнікаў, сяброў, кнігі, што калісьці былі любімымі, маленькія сакрэты і звычкі, што амаль сцёрліся з памяці і толькі час ад часу выплываюць з туману ўспамінаў.

Ёсць у кнігі «Мой дзень пачынаецца», апроч магчымасці пазнаёміцца з новымі імёнамі айчынных творцаў, яшчэ адна станоўчая рыса. Выданне можа стаць добрым натхняльнікам для тых аўтараў, якія пакуль пішуць «у стол» (ці папку ў камп’ютары) і саромеюцца паказаць свае творы шырокай аўдыторыі. Магчыма, менавіта на такі эфект разлічвалі выдаўцы, калі побач з імёнамі творцаў пазначалі толькі гады іх нараджэння. Маўляў, няважна, дзе і кім працуе аўтар, дзе ён нарадзіўся і вучыўся, важныя — толькі творчасць, толькі маладосць.

Кожны вядомы пісьменнік калісьці быў дэбютантам і пачынаў свой шлях з адзінкавых публікацый у літаратурна-мастацкай перыёдыцы і калектыўных зборніках. Галоўнае — пісаць, ствараць, быць шчырым з сабой і чытачом.

Марына ВЕСЯЛУХА

Самая вясёлая акадэмія

$
0
0

Крыху дзікая, крыху бяздарная, крыху дурная і вельмі папулярная і смешная «Паліцэйская акадэмія» стала галоўным сімвалам эпохі відэасалонаў нароўні з «Рэмба» і «Кашмарам на вуліцы Вязаў», а летась ёй споўнілася 30 гадоў. Мы з ёй раслі, спазнавалі свет, але чаго не ведае наш чалавек пра саму «Акадэмію»?

18-10

Па незразумелай зараз прычыне канкурэнцыя на галоўную ролю была велічэзная, і ў спісе адбракаваных пасля кастынгу акцёраў значацца маладыя і малавядомыя Брус Уіліс, Том Хэнкс і Майкл Кітан. Усіх іх адолеў у фінале Стыў Гутэнберг. На кастынг ён прыйшоў у старой паліцэйскай форме свайго бацькі.

Фільм, які, дарэчы, знялі ўсяго за 40 дзён, сабраў проста разгромную крытыку. Самы аўтарытэтны кінакрытык Амерыкі Роджэр Эберт выставіў першай «Акадэміі» рэдкія нуль балаў! Тым не менш паліцэйская камедыя з жорсткім рэйтынгам R сабрала ў пракаце 81 мільён долараў — амаль у дваццаць разоў больш за сабекошт!

Свой пранізліва пісклявы голас Мэрыян Рэмзі вынайшла пасля таго, як пагутарыла з… Майклам Джэксанам. Дарэчы, яна не такая ўжо і тоўстая — яе для здымак апранулі ў спецыяльны касцюм і знялі сцэну для фіналу, дзе яна становіцца ўжо падцягнутай і спартыўнай. Пры мантажы пра гэтую сцэну забыліся, а для будучых серый вырашылі зноў ўвесь час рабіць яе таўстушкай — гледачам так больш падабалася.

«Паліцэйскую акадэмію» любілі не толькі ў савецкіх відэасалонах. Першая серыя стала самым касавым фільмам у кінапракаце Германіі ў 1984 годзе.

Бар «Блакітная вустрыца» існуе насамрэч, хоць і не ў Каліфорніі, а ў Таронта. У здымках жа задзейнічаны музычны клуб The Sіlver Dollar Room.

Акцёр і гукаімітатар Майкл Уінслоу, акрамя таго, што ствараў разнастайныя пацешныя гукі для фільма, таксама агучваў усе публічныя радыёзвароты ў Акадэміі. Дарэчы, ён адзіны артыст, які зняўся ва ўсіх 7 серыях «Паліцэйскай акадэміі» а таксама ў тэлесерыяле па матывах.

Тэрмін «Таклберы» (у гонар пазітыўнага, але апантанага зброяй курсанта Таклберы) пасля фільма трывала ўвайшоў у прафесійны слэнг ахоўнай індустрыі для абазначэння шалёна захопленых агнястрэлам супрацоўнікаў.

У другой серыі «Паліцэйскай акадэміі» на сценах гета можна ўбачыць рускія лаянкавыя словы — і гэта невыпадкова, а таму што прадзюсар Пол Масланскі ў паходжанні сваім мае рускія карані.

«Паліцэйская акадэмія: місія ў Маскве» — самы першы галівудскі поўнаметражны фільм, сцэны якога былі зняты на Краснай плошчы.

Шэран Стоўн (на той момант — «зорка» фільма «Капальні цара Саламона») нечакана згадзілася зняцца ў чацвёртай «Паліцэйскай акадэміі». Прычына была, трэба сказаць, уважлівай — яна цяжка перажывала развод і задумала развеяцца на здымачнай пляцоўцы ў асяроддзі камедыянтаў. Кажа, дапамагло: «Гэта была найлепшая тэрапія!»

Кітайскі вектар мастацкага супрацоўніцтва

$
0
0

У гасцях у Выдавецкім доме «Звязда» пабывала намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта спадарыня Лю Сулін.

18-27

На сустрэчы, у якой з беларускага боку прынялі ўдзел дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч і намеснік дырэктара — галоўны рэдактар часопіса «Нёман» Аляксей Чарота, абмяркоўваліся пытанні беларуска-кітайскага літаратурнага супрацоўніцтва. Спадарыню Лю Сулін праінфармавалі пра тыя выданні кітайскіх аўтараў, якія былі здзейснены ў Выдавецкім доме «Звязда» ў апошні час. А гэта — серыя з чатырох паэтычных зборнікаў «Светлыя знакі: паэты Кітая», анталогія кітайскай літаратуры
XX стагоддзя на беларускай мове «Стагоддзе на знаёмства», а таксама аўтарская анталогія Міколы Мятліцкага, складзеная з перакладаў кітайскай паэзіі — «Пад крыламі Дракона. Сто паэтаў Кітая». Супольна з Рэспубліканскім інстытутам кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ «Звязда» выпусціла кнігу «Беларусь вачыма кітайцаў» і «кітайскі нумар» часопіса «Нёман», дзе прадстаўлена проза маладых пісьменнікаў Паднябеснай.

Зараз у «Звяздзе» ідзе праца над зборнікам вершаў Лі Хэ. Укладальнік і аўтар большасці перакладаў — старшы выкладчык кафедры ўсходніх моў факультэта міжнародных адносін БДУ Алена Раманоўская. Работа па пераўвасабленні мастацкага свету славутага кітайскага паэта ідзе з арыгінала, з кітайскай мовы. Другая тэма, якая абмяркоўвалася падчас сустрэчы, — падрыхтоўка новага выпуску «Нёмана» з перакладамі сучаснай кітайскай прозы на рускую мову. Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ становіцца надзейным партнёрам беларускага боку ў справе пашырэння беларуска-кітайскіх літаратурных сувязяў.

Сяргей Шычко

Ірына Дрыга: «Камісія ацэньвала кінапраекты па гамбургскім рахунку»

$
0
0

Другі ў гэтым годзе адкрыты рэспубліканскі конкурс кінапраектаў завершаны. У апошні дзень жніўня Міністэрства культуры апублікавала рашэнне камісіі па размеркаванні дзяржаўных грошай на будучыя фільмы. На гэты раз заяўкі можна было падаваць на тры тэмы ў ігравым і тры — у дакументальным кіно — удзельнічала адпаведна 15 і 16 праектаў, у асноўным ад нацыянальнай кінастудыі. «Беларусьфільм» жа і ўзяў асноўныя «прызы», праўда, не ўсе (у адрозненне ад першага этапу сёлетняга конкурсу). У кожнай намінацыі вызначыліся пераможцы (зноў жа ў адрозненне ад мінулага конкурсу), але ж і тэмы наўмысна былі шырэйшымі. У выніку беларуская кінематаграфія бярэцца за стварэнне двух серыялаў, аднаго поўнаметражнага ігравога фільма і трох дакументальных карцін.

18-23

Поўнаметражны фільм «Сляды на вадзе» нацыянальнай кінастудыі раскажа пра барацьбу нашай міліцыі з банд-фарміраваннямі ў 50-я гады ў Заходняй Беларусі. Галоўнымі героямі васьмісерыйнага фільма «Трымайся за аблокі» таго ж вытворцы стануць энергетыкі, што абслугоўваюць лініі электраперадачы. Праект «Аўташкола» ААТ «Сінетэхна» павінен стаць камедыйным серыялам, па сюжэце якога двое закаханых ствараюць аўташколу для безнадзейных кіроўцаў.

Дзве дакументальныя карціны будзе здымаць «Беларусьфільм» — гэта «Трасцянец» па тэме «Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне» і «Чарнобыль. Праз 30 гадоў» па тэме адраджэння пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Фінансаванне атрымала і «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» для ўвасаблення праекта «Мы, беларусы, — мірныя людзі», які раскажа пра ролю нашай краіны ў міжнародных адносінах і ўмацаванні міру ў свеце.

У сувязі з падвядзеннем вынікаў у нас узнік шэраг пытанняў па сістэме фінансавання беларускага кінематографа, які мы накіравалі першаму намесніку міністра культуры Ірыне Дрыга.

— У некаторых намінацыях першага этапу конкурсу кінапраектаў не вызначыліся пераможцы. Чаму гэтыя тэмы («Выдатныя гістарычныя дзеячы — ураджэнцы Беларусі» і «Гераічная барацьба савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў») не былі перанесены ў другі этап?

— Бо не так проста падрыхтаваць новыя праекты за кароткі тэрмін паміж двума этапамі конкурсу. У апошні раз мы сфармулявалі тэмы больш шырока, і дзякуючы гэтаму ў нас атрымалася вызначыць пераможцаў па ўсіх агучаных намінацыях. Але і няздзейсненае не закрыта; да таго ж, праводзячы маніторынг сітуацыі на кінарынку, мы будзем звяртаць увагу на ідэі, вартыя рэалізацыі.

— Яшчэ нядаўна ішла гаворка пра фінансаванне дэбютнага, нацыянальнага і нават фестывальнага фільмаў. А ў апошнім конкурсе гэтыя катэгорыі не прагучалі.

— Ва ўказе няма катэгорыі «фестывальнае кіно». Пра абавязковае фінансаванне нацыянальнага ці дэбютнага фільма гаворка таксама не ідзе, проста калі гэтыя катэгорыі выносяцца на конкурс, пераможцы атрымліваюць стапрацэнтнае фінансаванне. Хачу падкрэсліць, што абавязку выносіць дэбютны ці нацыянальны фільм на кожны конкурс няма, і на гэты раз мы не рабілі на іх акцэнт. Летась ужо выйшаў дэбютны праект — фільм Аляксандры Бутар «Белыя росы. Вяртанне». Сёлета завершана работа і над нацыянальным праектам «Мы, браты», што неўзабаве выйдзе ў пракат. Трэба, каб выспелі маладыя рэжысёры, якіх можна было б падтрымаць, бо поўнаметражны фільм — вялікая адказнасць. Павінны з’явіцца і тэмы.

— А вы думаеце, іх няма?

— Пакуль што тэмы, напрыклад славутых ураджэнцаў Беларусі ці гістарычная, не выявілі масштабных палотнаў, хаця, здаецца, магчымасць для гэтага была.

— Сярод удзельнікаў конкурсу былі праекты, вартыя фестываляў?

— Гэта залежыць ад якасці ўжо знятага фільма. Зразумела, што мы зацікаўлены ў тым, каб выходзілі карціны высокага мастацкага ўзроўню. Кіраўнік дзяржавы ў Пасланні Нацыянальнаму сходу падкрэсліў, што нам патрэбны фільмы пра жыццё, якія будуць цікавыя гледачу.

— Міністэрства робіць ухіл на серыялы. Чым гэта абумоўлена?

— У другім этапе конкурсу мы свядома зрабілі дзве катэгорыі для серыяльнай прадукцыі. Кіраўнік дзяржавы ў тым жа пасланні якраз звярнуў увагу на тое, што ў нашым тэлеэфіры не хапае якасных беларускіх серыялаў. Нашы акцёры вымушаны ў асноўным здымацца ў расійскіх праектах. Але ж мы таксама можам ствараць серыялы.

— Чаму анімацыя засталася па-за межамі конкурсу?

— На конкурс выносяцца фільмы, чый хронаметраж большы за трынаццаць хвілін, а наша анімацыя ствараецца ў асноўным у кароткім метры. Таму анімацыйныя фільмы праходзяць праз мастацкі савет кінастудыі «Беларусьфільм», уключаюцца ў тэматычны план Міністэрства культуры і фінансуюцца па-за конкурсам. Студыя анімацыі «Беларусьфільма» працуе, прычым плённа. Штатныя супрацоўнікі маюць праекты на гэты год і на першую палову наступнага.

— Але фінансуецца, вядома ж, толькі «Беларусьфільм»…

— Іншыя вытворцы са сваімі заяўкамі да нас пакуль не звярталіся. «Беларусьфільм» папярэдне раіцца з Міністэрствам адукацыі, кінапракатнымі арганізацыямі і стварае патэнцыйна запатрабаваную прадукцыю. Да таго ж можна быць упэўненым, што творчыя сілы кінастудыі працуюць над высакаякаснымі праектамі.

— Можаце акрэсліць крытэрыі камісіі, па якіх яна адбірае праекты для фінансавання?

— Ёсць Палажэнне аб адкрытым рэспубліканскім конкурсе, зацверджанае Пастановай Савета Міністраў №174 ад 24 лютага 2012 года, дзе крытэрыі якраз вызначаны. Мы глядзім на навізну і арыгінальнасць ідэй, адпаведнасць тэме конкурсу (некаторыя, асабліва прыватныя студыі, не заўсёды звяртаюць на гэта ўвагу), мастацкую якасць сцэнарыя, сацыяльную значнасць праектаў, патэнцыял стварэння прывабнага іміджу краіны. Ёсць эканамічныя крытэрыі — магчымасць рэалізацыі фільма, кваліфікацыя і вопыт удзельнікаў і яшчэ шэраг пунктаў.

— Склад камісіі падчас другога этапу конкурсу неяк адрозніваўся ад першага?

— Была праведзена пэўная ратацыя. Склад камісіі вызначаецца Міністэрствам культуры, у яе ўваходзяць прадстаўнікі міністэрства, кінапракатных арганізацый, нашы кіназнаўцы. Больш за тое, да ўдзелу ў пітчынгу прыцягваюцца эксперты, спецыялісты ў галінах, якіх тычацца сюжэты кінапраектаў. Яны не прымаюць
удзел у галасаванні, але выказваюць сваю думку, якую камісія прымае да ўвагі.

— Ці фінансуецца дакументальнае кіно «Беларусьфільма» па-за межамі конкурсу?

— Так, фільмы да трынаццаці хвілін, якія ствараюцца з асветніцкімі мэтамі альбо дзеля папулярызацыі Беларусі за мяжой.

— Як вызначаюцца тэмы для кароткіх дакументальных фільмаў?

— Іх прапаноўваюць студыі «Беларусьфільма». Потым тэмы ўзгадняюцца з рэдактарскім аддзелам, уносяцца ў праект тэматычнага плана вытворчасці фільмаў, які ўзгадняецца канчаткова міністрам. Звычайна тэмамі становяцца актуальныя працэсы ў краіне, традыцыі, гісторыя, вядомыя суайчыннікі.

— Калі адбудзецца наступны конкурс?

— Ён можа быць аб’яўлены, калі будзе вызначана бюджэтнае фінансаванне. На 2015 год сродкі ўжо размеркаваны, таму наступны адбудзецца ўжо ў 2016 годзе, каб не атрымалася так, што мы ўзялі на сябе абавязак, які раптам не зможам выканаць.

— Вы знаёмыя з усімі праектамі  — удзельнікамі конкурсу. Ці можаце сказаць, што ў нашай сферы кінематаграфіі шмат талентаў?

— Выкажу не сваю думку, а меркаванне членаў камісіі — ёсць цікавая моладзь. Можа, ёй не хапае вопыту, але, крыху падвучыўшыся, яна прыйдзе з больш моцнымі праектамі, якія мы зможам падтрымаць. Самі ўдзельнікі казалі: «Не так важна, выйграем мы ці не выйграем, галоўнае — магчымасць нечаму навучыцца падчас конкурсу». Радуе, што цікавыя кінематаграфісты ёсць, прычым не толькі вядомыя імёны, але і новыя людзі. Можа, у нас з’явіцца новая зорка.

— У асяроддзі кінематаграфістаў ходзяць чуткі пра новы праект указа Прэзідэнта, які абавяжа атрымліваць спецыяльнае пасведчанне для стварэння фільмаў на тэрыторыі краіны. Ён сапраўды існуе?

— Праўда, тое, што створана рабочая група, якая працуе над прапановамі па ўдасканаленні заканадаўства па кінематаграфіі і ў прыватнасці сістэмы дзяржаўнай падтрымкі кіно. У склад групы ўваходзяць прадстаўнікі нацыянальнай кінастудыі, Саюза кінематаграфістаў, Гільдыі акцёраў кіно, Акадэміі мастацтваў, прыватных студый. Ніякіх таямніц ці інтрыг, якімі некаторыя асобы ў інтэрнэце спрабуюць зрабіць сітуацыю, у гэтым выпадку няма. Ідзе звычайны рабочы працэс, і каментарыі рабіць дарэмна, таму што група нават не выказала канчатковае меркаванне. Але магу запэўніць: праект будзе дапрацоўвацца з улікам думак і прапаноў кінаграмадскасці.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

katsyalovich@zviazda.by

Дзецям — нашу душу

$
0
0

Пішу для дзяцей аповесць-казку «Грошык і таямнічы кошык». Натхніў і, па сутнасці, заказаў гэтую творчую працу Беларусбанк. Салідная дзяржаўная ўстанова распачала і паспяхова праводзіць маштабную праграму па фінансавай адукацыі сучасных дзяцей. Давайце парадуемся: дзяржава зацікаўлена ў тым, каб яе спадчыннікі смялей асвойвалі пытанні сям’і, грамадства, бо вельмі ж хутка давядзецца прымаць ад дарослых усю краіну.

19-13

Разам з аповесцю вяду «Школку Грошыка». Дадаткова задаю сваім чытачам пытанні. І даволі няпростыя: пра сямейны бюджэт, крэдыт, пластыкавыя карткі, фінансавыя аперацыі. І мае банкаўскія кансультанты часам робяць заўвагу: ці зразумела ўсё гэта дзецям? Аднойчы нават засумняваліся: ці разгадаюць яны сэнс народных прымавак: «схавай тры грошы на зязюльку», «сквапнаму рубель даражэйшы за душу», «грош гроша шукае»? Але дарэмнымі аказаліся трывогі дарослых. Па той пошце, якую атрымлівае «Вясёлка», мы яшчэ раз пераканаліся: веды па фінансавай асвеце дзяцей мы кідаем ва ўрадлівую глебу. А калі ў музеі Беларусбанка падводзілі вынікі гэтай вучобы, адзін юны фінансіст з Брэстчыны ўпэўнена заявіў: «Хачу пасля школкі Грошыка вучыцца ў інстытуце. Хачу стаць дырэктарам банка».

Жаданне дзяцей прымаць эстафету жыцця ад бацькоў вельмі яскрава праяўляецца ў маштабнай праграме нашай дзяржавы і ЮНІСЕФ «Гарады, дружалюбныя да дзецей». Што гэта за рух? Горад разам з маладзёжнымі, дзіцячымі арганізацыямі распрацоўвае праграму па ўдзеле юных спадчыннікаў у дзяржаўных справах. Працуюць дзіцячыя парламенты. Яго актывісты прымаюць удзел у абмеркаванні і вырашэнні гарадскіх праблем самых розных кірункаў. Я ўдзельнічаю ў Каардынацыйнай камісіі, якая падводзіць вынікі гэтай працы. Галасаваў за тое, каб высокае, пачэснае званне «Город, дружалюбны да дзяцей» прысвоіць Наваполацку, Жодзіна, Пінску, Салігорску, Брэсту… І гэта здорава, што мы маем цэлыя рэгіёны, у якіх з дзецьмі не сюсюкаюць, а смела выводзяць іх на прасцяг жыцця, дапамагаюць бачыць усю яго вірлівасць і даручаюць удзельнічаць у справах дарослых.

Як член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, удзельнічаю ў прэзідэнцкіх, урадавых нарадах, выступаю на іх, абмяркоўваем разам дзяцячыя праграмы. Хто не ведае, скажу: прынята прэзідэнцкая праграма «Дзеці Беларусі». Гэта даволі аб’ёмны дакумент. У ім кожны радок прадуманы, фінансава пралічаны і скіраваны на канкрэтных выканаўцаў. Там прапісаны задачы многіх дзяржаўных структур па барацьбе з сіроцтвам, па выпуску дзіцячага харчавання, удасканаленні аховы здароўя, адпачынку, развіцці творчага патэнцыялу дзяцей.

Часам сяджу на высокіх нарадах, слухаю даклады міністраў, пракурораў, выканкамаўцаў і дзіўлюся, радуюся: дзяржаўныя людзі высокіх рангаў адказна ставяцца да дзяцячых праблем. Адрасна вядомы ўсе небяспечныя сем’і, па прозвішчах вядомы ўсе праблемныя дзеці. А калі гэта ёсць, то і работа праводзіцца адрасна.

Нейкі скептык, прачытаўшы мой пазітыў, пачне прыводзіць прыклады негатыву. Ды мне і самому даводзіцца вельмі часта разблытваць цяжкія дзіцячыя «вузлы», якія, на жаль, завязваюць і самі бацькі, і некаторыя чыноўнікі-казёншчыкі. Зразумела, праблемы не вырашаюцца ў адначассе. Але ж мы рухаемся ў правільным кірунку, у тым, які вядзе да прызнання дзяцей грамадзянамі, як гэта засведчана ў законе «Аб правах дзіцяці».

Дваццаць сем гадоў я ўзначальваю Беларускі дзіцячы фонд. Наша дабрачынная грамадская арганізацыя ўдастоена прэміі Прэзідэнта за духоўнае адраджэнне. Пра нашы плённыя здабыткі можна гаварыць доўга і зацікаўлена. Назаву адну толькі перамогу. Мы здолелі стварыць 42 сямейныя дзіцячыя дамы. Гэтым, па сутнасці, разабралі ў сем’і пяць дзяржаўных сіроцкіх устаноў. Мы з адказнасцю ставімся да вырашэння дзіцячых праблем, таму дзяржава ўдзячна ацэньвае клопаты сапраўдных сяброў дзяцей.

Некаторыя акцыі, якія распачаў наш фонд, цяпер набылі высокі дзяржаўны статус. Гэта калядныя, пераднавагоднія сустрэчы з сіротамі, хворымі дзецьмі, інвалідамі. А ўсё пачалося з акцыі «Хворым дзецям — нашы сэрцы». Мы ініцыіравалі шырокае святкаванне Міжнароднага дня абароны дзяцей, прысуджэнне найлепшым сем’ям краіны, якія выхоўваюць пяць і болей дзяцей, прэміі імя Героя Савецкага Саюза палачанкі Зінаіды Міхайлаўны Тусналобавай-Марчанкі. Яна вярнулася з вайны без рук і ног, стварыла моцную сям’ю, выхавала прыстойных дзяцей.

Каторы год мы прысуджаем актывістам фонду знакавую прэмію «Сябар дзяцей». Сярод лаўрэатаў — людзі самых розных прафесій, званняў, пасад. Але нязменна з адной якасцю: яны бязмежна любяць дзяцей і робяць усё, каб Беларусь па-сапраўднаму стала краінай, у якой здзяйсняецца самы гуманны лозунг «Усё найлепшае — дзецям». Нашу фондаўскую прэмію можна было б зрабіць урадавай, падняць, узвысіць яе статус. Чым болей будзе шчырых сяброў у дзяцей, тым больш паспяхова будуць вырашацца ўсе іх праблемныя, жыццёваважныя задачы.

Хацеў бы агучыць яшчэ адну шчымлівую тэму. Яна вельмі блізкая майму сэрцу, маёй прафесійнай працы. За 37 гадоў творчага жыцця ў дзіцячым часопісе «Вясёлка» час вывеў адну важную аксіёму. У якое б стагоддзе ні ляцелі гады, нязменным для вясёлкаўцаў застаецца трыадзіная задача: навучыць дзяцей любіць сваю Айчыну, далучыць іх да мовы, культурнай спадчыны народа і закласці ў іх душах глыбокую павагу да дарослых людзей, якія вядуць іх за руку ў вялікае жыццё. З гэтымі задачамі, здаецца, мы спраўляемся.

Больш за тое, год таму мы выйшлі з ініцыятывай выпускаць новы беларускамоўны часопіс «Буся» — для дашкольнікаў. Такога выдання наведвальнікі дзіцячых садкоў ніколі не мелі. А іх жа — каля паўмільёна. І мы неадкладна атрымалі дзяржаўную падтрымку. Міністэрства інфармацыі зарэгістравала часопіс «Буся», Міністрэства адукацыі падтрымала яго канцэпцыю, «Белпошта» ўключыла ў каталог. І «Буся» запрацаваў з дзецьмі! Выходзіць, не трэба лямант учыняць, што гіне мова, а ўсе мы давайце ўсвядомім, што можам зрабіць канкрэтнае, каб мова — душа народа — мела адпаведныя «мускулы», падтрымку і нашу нязменную, нястомную любоў да яе.

Давайце кожны паасобку і ўсе разам будзем па-дзяржаўнаму дбаць пра нашых спадчыннікаў. Яны ідуць за намі. І вельмі ж хутка сталеюць. Яны заменяць нас усіх і павядуць краіну далей. А вось з якім настроем яны прымуць ад нас эстафету, як будуць змагацца за суверэнітэт і незалежнасць роднай Беларусі, трэба думаць і клапаціцца цяпер. Усе ўмовы для плённай працы створаны. Дык за працу, шчыруны! Поспехаў вам, сябры Дзяцей.

Уладзімір ЛІПСКІ, галоўны рэдактар часопісаў «Вясёлка» і «Буся», лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі


Віктар ШНІП: «Калі два пісьменнікі не могуць ужыцца разам, нехта з іх графаман»

$
0
0

У дзяцінстве ён насіў паказваць свае вершы Янку Купалу, а перад тым, як выкрышталізавацца ў адметнага беларускага паэта, паспеў пабыць і беспрацоўным, і грузчыкам. Сваімі разважаннямі пра жыццё, літаратуру і пісьменніцкае шчасце дзеліцца паэт, галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар ШНІП.

19-2

Пра першы верш

Я нарадзіўся і рос у вёсцы Пугачы Валожынскага раёна. Да 15 гадоў у Мінску ні разу не быў, хоць да яго 50 кіламетраў. Жыў у «сваім» свеце, у даволі закрытай прасторы. Ведаў, што ёсць «тут», а «там» нічога няма, гэта ўсё прыдумана. Магчыма, існуе, а магчыма — не… Таму я фантазіраваў. Уяўляў, што збіраю войска, вызваляю свет ад злыдняў, будую замак дзесьці сярод лесу. А калі ў мяне ўжо быў замак і войска, я думаў пра тое, што трэба жаніцца — шукаць прынцэсу… І на гэтым звычайна ўсе мае мары заканчваліся, бо дзе ж яе знайсці?

Першы верш прыдумаў, калі мне было пяць гадоў. Жыў тады ў бабулі ў вёсцы Лягезы. Гэта былі 60-я гады, і я, слухаючы размовы старэйшых, пачуў, што Амерыка кагосьці бамбіць. І мне захацелася дапамагчы змагацца з ёй. Тады я не ведаў, што Зямля круглая, а ўяўляў яе пляскатай, і што тыя амерыканцы жывуць недзе пад намі. Але ў мяне не было экскаватара, каб дакапацца да іх, а рыдлёўкай капаць глыбакавата. Затое быў суседскі калодзеж, з аднаго боку якога бяром ваду мы, а з другога — тыя, хто жыве пад намі, амерыканцы. Я назбіраў камянёў (падумаў, што можна кінуць іх у калодзеж і трапіць якому-небудзь амерыканцу ў лоб) і пачаў кідаць. Здавалася, нават у кагосьці трапляў… Але тут выбегла суседка, убачыўшы, чым я займаюся, накрычала на мяне. Я ўцёк, і ад крыўды прыдумаў верш…

Пра кнігі і Леанарда Да Вінчы

У школе ўсе вялі дзённікі — запісвалі туды нейкія пажаданні, вершы, песенькі. Калі мне было 9 гадоў, да мяне трапіў такі дзённік. Трэба было нешта напісаць, і я ўспомніў, што мама спявала адну вельмі прыгожую песню. Вырашыў па памяці яе перапісаць. Пасля мама прачытала і сказала, што гэта не тая песня, а я нешта сам прыдумляў. І тады я зразумеў, што напісаў верш.

Бацькі асабліва не звярталі на гэта ўвагі: піша — і піша, чытае — і чытае. У вёсцы галоўнае было дапамагаць па гаспадарцы. Я ўмею і касіць, і араць, але і займацца нейкай творчасцю ніхто не забараняў. Калі хадзіў паказваць свае вершы Купалу ў Вязынку (вядома ж, яго не ўбачыў, але верыў у тое, што ён ёсць), мама (якая таксама не ведала, што ён памёр), запыталася, што Купала сказаў. «Каб я пісаў вершы, а вы мне давалі больш вольнага часу, не прымушалі шмат працаваць і куплялі кніжкі». І калі бацькі паехалі купляць мне рэчы ў школу, прывезлі кнігу Івана Сяркова «Мы з Санькам у тыле ворага», якую я амаль вывучыў на памяць. Пасля даведаўся, што ў сябра ёсць «Палескія рабінзоны». Я вымяняў гэтую кніжку на ножык, які скраў у бацькі — ён ім усё роўна не карыстаўся.

У 12 гадоў упершыню паглядзеў фільм пра Леанарда Да Вінчы. У дзяцінстве будучы мастак быў вельмі назіральным, усё занатоўваў, і я таксама стаў нешта запісваць і маляваць. Пасля быў перапынак, але з 18 гадоў, дзякуючы фільму пра Леанарда да Вінчы, я вяду дзённік. Пішу ў інтэрнэт — «Жывы часопіс», «Фэйсбук», але нешта заношу і ў сшытак.

Пра мову і выбар прафесіі

Школа ў Пугачах была цалкам беларуская, дома ўсе па-беларуску гаварылі, іншай мовы я і не чуў, хіба толькі па тэлевізары і па радыё. З рускай сутыкнуўся, калі паступіў у Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, мне было 15 гадоў. Экзамены здаваў па-беларуску, але, прабыўшы два тыдні ў горадзе, прыехаў дамоў і пачаў гаварыць па-руску. А тады сам сабе думаю: чаму гэта я не гавару так, як бацькі? І з таго часу стаў размаўляць толькі на роднай мове. Пытанняў наконт таго, на якой мове пісаць, таксама ніколі не ўзнікала.

Да нас на бульбу прыязджалі студэнты з Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума, і дома жылі выкладчыкі. Яны параілі паступаць да іх. Ну я і паступіў… Часам шкадую: мне трэба было скончыць 9-ты і 10-ты класы, каб не было потым ніякіх прыгод. Але ў старшыя класы трэба было хадзіць за сем кіламетраў у Дубравы — далёка.

Прыехаўшы ў Мінск, дасылаў вершы ў розныя газеты. У 16 гадоў мне прыйшло запрашэнне з «Чырвонай змены» на літаб’яднанне «Крыніцы» ад Яўгена Крупенькі. Пайшоў, і першым, каго там сустрэў, быў Яўген Гарадніцкі, мой зямляк з Ракава. Ён тады працаваў у выдавецтве з мастаком Міколам Селешчуком. Я крыху маляваў, і, каб мог падзарабіць, Яўген прывёў да яго. Селяшчук даў мне кніжку на афармленне. Я ўзяў, нешта маляваў, а пасля падумаў: «Які я мастак?» — і вярнуў кніжку.

Пра станаўленне

Літаб’яднанне стала для мяне своеасаблівай школай. У 23 гады выйшла мая першая кніжка. Пасля гэтага мяне адразу прынялі ў Саюз пісьменнікаў. Пасля заканчэння тэхнікума сем гадоў быў беспрацоўным. Працаваць на будоўлі не мог: як высветлілася падчас практыкі, баюся вышыні. Калі скончыў тэхнікум, нават не пайшоў забіраць дакументы. Існаваў за кошт ганарараў, зрэдку нейкія грошы браў у бацькоў, працаваў грузчыкам на лікёра-гарэлачным заводзе. А жыў я творчасцю. Калі прыехаў паступаць у Маскву ў Літінстытут, мне сказалі: «Ты сапраўдны паэт, а то ўсе тут правільныя».

Час вучобы найбольш паспрыяў творчаму раскрыццю. Я сябраваў з літоўцам, украінцам, рускім і палякам. Мы чыталі вершы, абмяркоўвалі, перакладалі адзін аднаго. Сама вучоба была творчая, бо вучыліся не 18-гадовыя студэнты, а асобы, якія ўжо ўваходзілі ў Саюзы пісьменнікаў. У 25 гадоў я быў самы малодшы на курсе.

Дзякуючы сустрэчы з Людмілай Рублеўскай я стаў амаль кожныя выхадныя хадзіць у тэатры, музеі. Сябры нават казалі: «Нас на бабу прамяняў».

Не хачу нікога пакрыўдзіць, але калі два пісьменнікі, муж і жонка, не могуць ужыцца разам, нехта з іх графаман. Не кажу, што мы такія ўжо вялікія, але сапраўдныя творчыя людзі разумеюць, хто што піша. Жонка — першая чытачка, і ад яе няма ніякай зайздрасці, поўнае разуменне.

Пра беларускую літаратуру

Літаратура не стаіць на месцы, яна як жывы арганізм. Калі я пачынаў пісаць у 70-я, 80-я гады, тады паўсюль былі «пратаптаныя сцежкі», рамкі, у якія пісьменнікі ці ўваходзілі, ці не. Але мы і цяпер можам бачыць, хто ў іх стараўся не ўпісвацца: Караткевіч, Барадулін, Стральцоў, Разанаў. Многія пісьменнікі нешта пісалі для «рамак», а нешта — па-за імі. Атрымлівалася штосьці сваё, і яны разумелі, што гэта застанецца. Былі часы, калі ў кнігах павінны былі быць нейкія «паравозікі» — пра камсамол, пра партыю. Калі няма — узнікаюць пытанні: кніжка не адпавядае часу. Цяпер шмат змянілася, кожны знайшоў сваю нішу, людзі сталі пісаць тое, што ім хочацца. І сапраўды, на кожны твор знойдзецца свой чытач. Пісьменнікі розныя, і я лічу, што гэта добра.

Нядаўна я рыхтаваў зборнік «Проза і паэзія маладых», там больш за 40 аўтараў узростам да 35 гадоў. Я бачу, што яны зусім па-рознаму пішуць. Майму пакаленню 30 гадоў назад у галаву такое не прыходзіла, бо мы глядзелі на старэйшых. Калі я ў 80-я гады пазнаёміўся з Адамам Глобусам, мы з іншымі пісьменнікамі збіраліся ў яго і пісалі хоку. Склалі кніжку, але ў выдавецтве яе «зарэзалі» праз нязвыклую форму. Цяпер такой праблемы няма, моладзь адчувае сябе вольнай, а таксама, што беларуская літаратура — гэта частка еўрапейскай літаратуры.

Сёння ў літаратуры захоўваецца рэалізм, толькі называецца ён па-іншаму — нон-фікшн (непрыдуманая літаратура). Празаікі крыху гультаяватыя: раней пісалі ад рукі, пасля друкавалі, працавалі доўга. А цяпер хутка набіраюць на камп’ютары, ды яшчэ і выбіраюць кароткія формы: 50 старонак — гэта ўжо раман. І героі нашага часу — у гэтых кароценькіх запісах. Мы героі, і пісьменнікі — героі.

Беларуская (вобразна кажучы) «Вайна і мір» напісана. Гэта цудоўна зрабілі пісьменнікі, якія перажылі калектывізацыю, вайну. А датычна аб’ёмаў эпапеі, дык добры верш у чатыры радкі часам больш значны, чым паэма ў 4 тысячы радкоў.

Дарэчы, чытачы нашы непатрабавальныя самі да сябе. Калі папросіш іх назваць сучасных беларускіх пісьменнікаў, якіх яны ведаюць, яны скажуць, што не ведаюць — і ганарацца гэтым.

Даволі шмат прыходзіць у выдавецтва людзей, якія лічаць сябе пісьменнікамі і просяць выдаць іх кніжку. Але не ўсё, што напісана і раздрукавана, з’яўляецца мастацкім творам. Няма школы, стылю. Пісьменнік павінен пачынацца з маленькага апавядання і паступова рухацца ў сваім развіцці. А калі чалавек адразу на 500 старонак піша — можа быць, вядома, ён геній, але, як правіла, нічога геніяльнага ў такіх творах няма.

Пра шчасце і каштоўнасці

Мы не цэнім тое, што ў нас ёсць. І толькі паглядзеўшы на чужое, звяртаем увагу на нашы каштоўнасці. Мы цікавыя свету не ўраджаем бульбы. Гэта ўсё добра, але яно кожны год мяняецца, а творы мастацтва застаюцца. А яшчэ Беларусь за мяжой ведаюць перадусім дзякуючы спорту. І гэта нармальна: найперш ідуць гладыятары, а пасля ўжо спевы.

Кожнае пакаленне шчаслівае і няшчаснае па-свойму. Але мы шчаслівыя тым, што жывём у сваім часе. Творчыя людзі шчаслівыя тым, што ім Бог даў нешта сказаць, пакінуць пасля сябе. Шчасце беларускага паэта ў тым, што ён — паэт. Трэба ва ўсім бачыць станоўчае, нельга заганяць сябе ў кут і шукаць ворагаў. Варта помніць, што жыццё сённяшнім днём не канчаецца, заўтра прыйдзе Мудры Гісторык і раскажа пра ўсё, што было.

Запісала Дзіяна СЕРАДЗЮК

seradzyuk@zvіazda.by

Пад Бялынічамі знойдзены каменны комплекс у гонар язычніцкай багіні (+ФОТА)

$
0
0

У апошнія некалькі год мы актыўна працуем над праектам, прысвечаным сакральным ландшафтным аб’ектам  нашай краіны. Пакуль што ў цэнтры ўвагі знаходзяцца святыя крыніцы, дрэвы і камяні. З вуснаў розных людзей неаднаразова даводзілася чуць пра незвычайны каменны комплекс, які знаходзіцца ў Бялыніцкім раёне. Аднак сітуацыя складвалася так, што мы ў апошні час дзясяткі разоў былі на Магілёўшчыне, але запаветная мара ўбачыць гэтыя камяні сваімі вачамі ніяк не набліжалася. І раптам зусім нечаканы званок Ірыны Бардзілоўскай, якая працуе на Магілёўскім абласным тэлебачанні: яна запрасіла нас прыняць ўдзел у якасці навуковых экспертаў у падрыхтоўцы  маштабнага праекта – стварэння цыкла фільмаў пад адзінай назвай “За гранью”. Адзін з дванаццаці фільмаў якраз і прысвячаўся той мясціне,  пра сустрэчу з якой мы марылі некалькі год.

IMG_4008

Спачатку нам прапанавалі заехаць на могілкі, якія размешчаны непадалёку ад вёскі Заазер’е. Старая частка гэтага сакральнага комплекса дыхае глыбокай архаікай. На магілах няма крыжоў, а замест іх контуры месца захавання пазначаны двума камянямі: адзін, вялікі, размешчаны ў галаве нябожчыка, другі, маленькі,  – у нагах. Вялікую цікавасць выклікаюць некалькі надмагільных помнікаў пачатку ХІХ ст.

Даўно нарадзілася ідэя даць маладым этнографам заданне падрыхтаваць кандыдацкія дысертацыі, у аснову якіх пакласці даследаванне традыцыі надмагільнага ўшанавання  памёршых па кожнай вобласці.

IMG_4014

Неабходна было б зафіксаваць кожны тэкст эпітафіі, сфатаграфаваць яго, падрыхтаваць спецыяльны рэестр, зрабіць атлас гэтых помнікаў і даць кароткія біяграфіі тых, хто такім чынам быў адзначаны нашымі папярэднікамі.

IMG_4042

Непадалёку ад могілак знаходзіўся той самы старажытны язычніцкі комплекс, знаёмства з якім проста ашаламляе сваёй кампазіцыйнай непаўторнасцю, геаграфічнай прывязкай і міфалагічнай ужыўленасцю ў кантэкст размешчаных паблізу паселішчаў. Мясцовыя тапонімы даюць падставы беспамылкова сцвярджаць, што гэты сакральна-магічны комплекс быў прысвечаны славянскай багіні Маране, імя якой у дыялектнай форме гэтага рэгіёна гучыць як Мажана. Літаральна побач знаходзяцца: вёска Мажаны, рака Мажана і ўрочышча, дзе месціцца сам комплекс таксама называецца Мажаны.

Міфалагічны персанаж Мараны шырока вядомы ў вуснапаэтычнай спадчыне славянскіх народаў. У каляндарных абрадах яна лічылася ўвасабленнем паміраючай і ўваскрасаючай пладароднасці зямлі. Чучала Мараны займала важнае месца ў абрадавай практыцы ўсходнеславянскай Масленіцы. У некаторых мясцінах славянскага свету ў яе гонар праводзілі абрады на пятым або шостым тыдні Вялікага посту. Значна пазней дзякуючы сугучнасці вымаўлення ў беларускай традыцыі яна стала асацыіравацца з антрапаморфнай постаццю багіні Смерці. Адсюль карнявая тоеснасць або адзінае гняздо аднакарэнных слоў: -мар (з устойлівай асновай –мр-), Марево (адсюль руск. су-мер-ки або с-умер-ки), змрок, змрочны, марока.

Неабходна сказаць, што за сорак гадоў фальклорна-этнаграфічных экспедыцый мы сустрэлі толькі другі падобны ландшафтна-абрадавы комплекс, які мае каляндарную прымеркаванасць і дакладную гендэрную арыентаванасць. Рытуальна-магічны комплекс некалі меў і ў аснове сваёй захаваў да нашых дзён складаную кампазіцыю, якая знітоўвала ў адзінае цэлае некалькі самастойных абрадавых цэнтраў, кожны з якіх выконваў сваю ролю. Усе яны разам узятыя адлюстроўвалі сістэму сацыякультурных ўзаемаадносін у духоўнай і побытавай прасторы вясковага соцыума. Структурна-кампазіцыйная мадэль каменнага комплекса ў цэлым была непасрэдным адлюстраваннем зместу рытуальнай практыкі, адрасаванай нябеснай ахоўніцы, і таго кола людзей, якія мелі права прымаць у ёй непасрэдны ўдзел. Абрад ушанавання Мараны ляжаў у той самай плоскасці, у якой разгортвалася большасць каляндарных абрадавых практык беларусаў. Аднак прастора яго правядзення была вынесена за межы вясковай тэрыторыі, да таго ж у ім выразна прасочвалася сацыяльная стратыфікацыя грамадства (нешта падобнае адбывалася ў іншых рэгіёнах Беларусі на Тройцу, калі вясковая валхвіня збірала дзяўчат перадшлюбнага ўзросту і на працягу некалькіх дзён праводзіла абрад ініцыяцыі ў мясцовым сакральным бярозавым гаі). Трохузроставы фактар удзельніц (дзяўчаты, жанчыны, бабулі) пераконвае нас у тым, што дыялог з нябеснай ахоўніцай прынцыпова адрозніваўся ад тых духоўных практык, у якіх паміж сабой суіснуюць дзве шматвяковыя духоўныя дамінанты – язычніцкая і хрысціянская. Тут няма элементаў душэўнай пакорлівасці, першароднай грахоўнасці, зямной прыніжанасці. Абрад як зварот да Нябёсаў, як новае тварэнне свету па алгарытму дзейнасці першапродкаў, як неабходнасць падтрымання касмічнай і зямной раўнавагі нагадваў сабой дыялог Багіні (нябеснай ахоўніцы) і Мадоны (жанчыны-Маці як прадаўжальніцы яе справы на Зямлі), Багіні і жанчыны-Рожаніцы, Багіні і Валхвіні як тых, хто ведаў тайны зямнога існавання.

Рытуальна-абрадавы комплекс быў дакладна арыентаваны па баках свету і адносна Млечнага Шляху. Уваход у прастору правядзення рытуалу зарыентаваны на ўсход сонца. Магчыма, якраз таму і само правядзенне прадуцыравальных абрадў прыпадала на ранні час: на “час Венеры”, г.зн. на той момант, які папярэднічаў усходу свяціла і падчас з’яўлення яго над гарызонтам зямлі. Уваход прамаркіраваны ключавым атрыбутам – каменным крыжам у рост чалавека. Даўным-даўно ён паваліўся і паступова пачаў асядаць у зямлю. Аднак некалькі год таму гэты крыж знайшлі вучні мясцовай школы (в.Эсьмоны), якія затым разам з настаўнікам гісторыі паднялі яго і паставілі на колішняе, абрадавым канонам прадугледжанае месца. За спінай крыжа разгортвалася ладная па памерах сакральная прастора рытуальнага комплекса. На працягу некалькіх гадзін мы крок за крокам абследавалі прастору комплекса і праз нейкі час у нас з’явіліся пэўныя падставы для  рэканструкцыі падзей, якія на працягу дзесяці стагоддзяў разгортваліся тут у дакладна вызначаны час – у дзень весеньскага раўнадзенства.

У пяці метрах ад крыжа знаходзіўся круг, выкладзены камянямі, яго дыяметр складаў прыкладна сем метраў. За гэтым кругам на адлегласці ў два метры былі размешчаны яшчэ два роўнавялікія кругі, дыяметр якіх таксама складаў каля сямі метраў. Такім чынам, агульная кампазіцыя абрадавага комплекса нагадвала піраміду, вяршыню якой утвараў уваходны крыж, а аснову – два сяміметровыя кругі, таксама выкладзеныя камянямі і паміж імі гэтаксама было два метры адлегласці. Некалькі год таму падобны комплекс мы знайшлі ў Лагойскім раёне. Адзінае, чаго там не ўдалося адшукаць, гэта ўваходнага крыжа.

У сувязі з тым, што ў якасці нябеснага ахоўніка была абрана жанчына (багіня Марана), то, адпаведна, і ў абрадавых падзеях яе ўшанавання мелі права прымаць удзел толькі жанчыны. Той самы гендэрны падыход захаваны і ў сучасным існаванні абрада “Варвараўская “Свяча” (в.Басценавічы Мсціслаўскага раёна). Неабходна адзначыць, што ў дзень ушанавання багіні тут збіраліся практычна ўсе жанчыны навакольных вёсак. Прычым кампазіцыя комплекса мела дакладна арыентаваную сацыяльна-статусную і ўзроставую накіраванасць. Тры выкладзеныя з камянёў колы сведчаць пра тое, што ў сакральным абрадзе прымалі ўдзел прадстаўнікі трох узроставых груп або трох пакаленняў людзей. Паспрабуем рухацца ў жыццёва-храналагічным парадку, адштурхоўваючыся ад узросту самых маладых удзельніц і хоць у нейкай ступені прыадкрыць тайну сакральна-магічных падзей.

Калі стаяць да крыжа тварам, то вакол левага круга асновы піраміды збіраліся дзяўчаты перадшлюбнага ўзросту (сімвалічнае кола эмоцый і адкрыццяў, сустрэчы з будучыняй). Прычым тут прысутнічалі толькі аднагодкі, якім трэба было прайсці абрад ініцыяцыі-пасвячэння і тым самым атрымаць публічнае права быць засватанай і родавае благаслаўленне на шлюб. Дзяўчаты былі апрануты ў белае адзенне. У сярэдзіне круга на каленях на расцеленым ручніку стаяла вопытная жанчына-знахарка, якая ў паўсядзённым жыцці вёскі выконавала ролю вясковай бабкі-павітухі. Калі быць больш дакладным, то вакол яе сабраліся ўсе тыя, каго яна трымала на сваіх руках у момант з’яўлення на гэтым свеце – падчас нараджэння. Перад ёю на свой ручнік станавілася адна з прысутных дзяўчат і пачыналася споведзь-іспыт аб веданні тайнаў жаночага арганізма, аб тым, што такое першы сексуальны кантакт з мужчынам і аб захоўванні арганізмам памяці аб ім на ўсё жыццё, аб разуменні таго, як гадаваць дзяцей і падтрымліваць лад у сям’і. Вялікае значэнне надавалася веданню абрадавых гімнаў, правілаў паводзін у рытуальных сітуацыях, уменню ткаць, вышываць, весці гаспадарку.

IMG_4031

Справа ад дзяўчат знаходзіўся другі абрадавы цэнтр, вакол якога гуртаваліся жанчыны рэпрадуктыўнага, дзетароднага ўзросту (кола фізічнага сталення і духоўнага станаўлення). У сярэдзіне круга на абрусе станавіліся на калені тры жанчыны-знахаркі, спінай адна да адной, і кожная з іх вяла гаворку з тымі жанчынамі, якія месціліся насупраць яе. Тут праходзіла споведзь зусім іншага характару. Жанчыны расказвалі аб розных сямейных непаразуменнях, хваробах, прасілі дапамогі ў вырашэнні пытанняў наладжвання адносін паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў і розных родаў. Трэба сказаць, што падзеі гэтага сегмента сакральнага комплекса былі самымі крэатыўнымі. Жанчыны-знахаркі праводзілі сеанс калектыўнай энергаінфармацыйнай карэкцыі. Яны здымалі родавыя праклёны, правілі фізічны і псіхічны стан прысутных, уплывалі на долю жанчын, здымаючы ўсялякія міжпакаленныя непаразуменні. На той час гэта была звычайная практыка карэкцыі ўнутранага стану жанчыны-Рожаніцы.

Вакол трэцяга кола камянёў гуртаваліся жанчыны самага сталага веку, тыя, якія вырашылі для сябе праблему прадаўжэння роду, атрымалі сацыяльны статус бабулі, прычым той, якая валодала тайнымі ведамі народнай медыцыны (кола духоўнай сталасці, гурт набліжаных, пасвечаных, фактычна зямных паўбагінь) . Тут збіраліся мясцовыя знахаркі, ведзьмы, калдунні, валхвіні, павітухі. Гэта былі тыя, хто ў многім ведаў, што чакае ў жыцці дзяўчат перадшлюбнага ўзросту, яны маглі прадбачыць, хто і за каго выйдзе замуж. Таму ў сярэдзіне гэтага кола вызначаліся лёсы будучых пакаленняў, іх доля, здароўе, гармонія суіснавання ў гэтым свеце. Непасрэдная далучанасць дзяўчат да прасторы абрадавай практыкі і іх закручванне ў энергетычнае і інфармацыйнае поле вядунняў было мэтанакіраваным актам канструявання будучыні мясцовых Родаў. Таму ў даным выпадку не дапускалася ніякая выпадковасць у шлюбных адносінах. Валхвіні ведалі, які з родаў знаходзіцца на якой ступені рэінкарнацыі, таму зводзілі па жыцці ў сямейныя пары максімальна набліжаных, каб прадаўжальнік рода былі дастойнымі сваіх продкаў. У цэнтры гэтага круга стаяла ўпрыгожаная  саламяная выява Мараны. Аснову “фігуры” складаў звычайны жытнёвы сноп, аздоблены спадніцай, наміткай і поясам. Кожная з жанчын клала перад сабой ахвяраванні (як правіла, рознага роду дамашняе печыва, прадметы вядзення хатняй гаспадаркі) і адначасова  прадметы-амулеты, якія яны выкарыстоўвалі ў рытуалах лекавання людзей. Прысутнасць Мараны надавала гэтым рэчам статус магічнага абярэга, пасрэдніка паміж светам жывых і славянскім пантэонам небажыхароў. Адной з важных складовых дыялогу вядунняў з нябеснай патронкай былі калектыўныя маленні аб лёгкіх родах,  аб тым, каб выправіць сітуацыю ў той сям’і, у якой была вялікая смяротнасць сярод дзяцей.

Важкім аргументам на карысць гэтых разважанняў было тое, што непадалёку ад гэтага круга мы знайшлі яшчэ два рытуальныя цэнтры складанага комплекса, у адным з якіх знаходзіўся вялікі плоскі камень Рожаніц. Зараз цяжка сказаць, якую непасрэдную функцыю ён выконваў. Магчыма, у цёплы перыяд года прама на ім маглі прымаць роды бабкі-павітухі (асабліва ў тых сітуацыях, калі разумелі, што роды будуць цяжкія), а магчыма, да яго як на духоўную споведзь загадзя, за некалькі тыдняў да мяркуемых родаў, прыходзілі тыя рожаніцы, у якіх раней паміралі дзеці. Энергетыка зоны камня павінна была паспрыяць нармалёваму развіццю плода, яго захаванню і своечасоваму нараджэнню.

Зноў жа неабходна правесці паралель з комплексам у Лагойскім раёне. Калі мы прапанавалі незамужнай дзяўчыне прысесці на столавідны камень на некалькі хвілін, то здарылася так, што літаральна праз мінуту дзяўчына пачала скардзіцца на моцны галаўны боль, і яна ледзьве не страціла прытомнасць. Разам з намі былі людзі, якія практычна займаюцца народнай медыцынай, яны хутка выправілі стан перапужанай дзяўчыны. Затое зусім іншай была рэакцыя на энергетыку камня той жанчыны, якая ўжо на працягу некалькіх год не магла зацяжарыць і нарадзіць дзіця.

Лічылася неабходным прыйсці да крыжа і да каменя Рожаніц тым цяжарным жанчынам, якія ўжо разумелі, што ў іх будуць блізняты. Па народных павер’ях нараджэнне блізнят або двайнят прадказвала вёсцы розныя катаклізмы, у тым ліку і гібель вялікай колькасці людзей. Таму хаджэнне да каменя Рожаніц  было рытуальным актам своеасаблівай нейтралізацыі такога прадракання. Жанчына прасіла ў нябеснай ахоўніцы спагады не толькі сабе, але і аднавяскоўцам. Пры гэтым яна прыносіла ў якасці ахвяравання сыту, мёд і прарошчанае зерне жыта – солад, з якога затым рабілі напоі для будучага сямейнага рытуала імянарачэння.

Побач з каменем Рожаніц знаходзіўся яшчэ адзін важны сакральны цэнтр абрадавага комплекса багіні Мараны. У прытык адзін да аднаго ляжалі два невялікія па памерах камяні, адзін з якіх нагадваў латок (ён стаяў пад нахілам прыкладна ў 60 градусаў і меў даволі востра заточаны верх), па якім на Вялікдзень качаюць крашаныя яйкі, а другі ляжаў побач і меў заглыбленне ў дыяметры калі 20 см і глыбінёй каля 5 см. Усе гэтыя культурныя артэфакты ўказваюць на тое, што гэта быў рытуальны цэнтр ахвярапрынашэння. У сувязі з тым, што памеры камянёў былі невялікія, можна выказаць меркаванне, што ў ахвяру прыносілі пеўня або курыцу.

IMG_4034

Прастору рытуальнага комплекса распачынаў і адначасова замыкаў камень-крыж. Знаходзячыся на геаметрычнай вяршыні пірамідальнага па форме комплекса, крыж знітоўваў у адно цэлае ўсе рытуальныя цэнтры, вакол якіх разгортваліся падзеі ўшанавання нябеснай ахоўніцы.  Яго вышыня складала прыкладна 170см, а размах “рук” – каля аднаго метра. На працягу ўсяго абрада ўшавання Мараны каля крыжа стаяла на каленях галоўная валхвіня гэтай мясцовасці. Яна распачынала рытуал спяваннем спецыяльных гімнаў, затым быццам ў трансавым стане доўга малілася, пры гэтым трымала пад непасрэдным кантролем ўсё, што адбывалася ў прасторы абрадавых падзей. Як толькі працэдурныя пытанні кожнага з сегментаў комплекса быдуць вырашаны, эпіцэнтрам рытуала станавіўся крыж. Сюды падводзілі і ставілі спінай да крыжа тых жанчын, якіх трэба было пазбавіць ад ўздзеяння негатыўных сіл прыроды і соцыума. Крыж “адцягваў” хваробы, дапамагаў пазбавіцца эпілепсіі (“падучай”), родавых праклёнаў, розных “паддзелаў”, “правіў” маладую жанчыну, каб яна змагла нарадзіць дзіця.

IMG_4030

Напрыканцы абрадавых падзей жанчыны зносілі тры саматканыя ручнікі, на якіх стаялі на каленях валхвіні ў сярэдзіне кожнага кола, і павязвалі на каменны крыж. Прычым спосаб павязвання нагадваў той, якім на вяселлі павязвалі сватоў. Адзін ручнік пускалі праз правае плячо пад левую руку, другі, наадварот, праз левае плячо пад правую руку вузлом. А трэці мацавалі на поясе так, каб канцы ручніка нагадвалі жаночы фартух. Пакуль мацавалі ручнікі, усе прысутныя жанчыны ўтваралі адзінае суцэльнае кола па мяжы ўсяго рытуальнага комплекса. А затым кола быццам бы разрывалася – жанчыны дзвюмя ручаінамі (па левую і па правую руку галоўнай валхвіні) выходзілі на дарогу. Гурт кіраваўся ў вёску. Зноў гучалі жаночыя галасы, людзі пачыналі абмяркоўваць свае паўсядзённа-побытавыя справы.

Кожная з валхвінь рабіла спецыяльны напой (медавуха, на кавалкі падзелены блін) ў глыбокай глінянай місе,  затым звязаўшы тры маленькія галінкі елкі, яна макала пучок ў пітво і асвячала ім удзельнікаў жывога кола.

На той час, калі мы знаёміліся з абрадавым комплексам пад Бялынічамі, нам здавалася, што маем справу з глыбінным пластом нашай Традыцыі, якая, на жаль, не ўзнаўляецца ў сённяшняй духоўнай практыцы гэтага рэгіёна. Па выніках незвычайнай экспедыцыі мы падрыхтавалі, далі яму магчымасць “адляжацца”, а самі паехалі адпачываць у Балгарыю. У апошні дзень адвячоркам за намі прыехаў мікрааўтобус, каб завесці ў Варну, у аэрапорт. Побач з вадзіцелем сядзела малая дзяўчына і хутка гаварыла на рускай мове, але па ўсім было бачна, што яна не з Расіі. Разгаварыліся. Аказалася, што яна нарадзілася ў Польшчы, зараз жыве ў Літве, а ўлетку працуе ў Балгарыі. На наша пытанне, а як завуць пані, дзяўчына ўсміхнулася  і сказала: “Марэна”. – “А ці можна перакласці ваша імя на рускую мову?” – прыстаем мы да дзяўчыны. Яна ў адказ: Так, можна — мечта”. Вось вам і выкрутасы лёсу. Нам падалося, што сама нябесная багіня, адна з ахоўніц славянскіх народаў, пераўвасобілася ў постаць імпэтнай паненкі, каб нагадаць нам аб тым, што старажытная міфалогія нікуды не згінула, яна побач з намі, яна ў нас саміх, прарастае новымі парасткамі па ўсёй славянскай зямлі, каб перасцерагчы нас ад бяды. Марана – Мара (адсюль, відаць, і Марыя) – Мечта. Няхай яна будзе (як тая польская Марэна для нас у Балгарыі) для ўсіх нас ахоўніцай і пуцяводнай зоркай у светлую будучыню. Можа, калі-небудзь надорыцца той час, калі нашы беларускія жанчыны збяруцца ў тым сакральным месцы багіні Мараны і памоляцца за шчаслівы лёс беларускага народа.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК

Напачатку было слова…

$
0
0

Модная сярод журналістаў гульня ў алфавіт была выкарыстана пры размове з галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць» Святланай Дзянісавай. Але не было б «Маладосці» без наватарства і эксперыментаў! Замест таго, каб выцягнуць з дзіцячай азбукі выпадковы набор літар, «апанентка» прапанавала націснуць пяць кнопак на клавіятуры. Так, маўляў, бліжэй да паўсядзённай практыкі. Якія, маўляў, літары пад руку трапяць, тыя і будуць «расшыфраваны». Дзіўна, але тое, што трапіла «пад руку», у выніку лёгка склалася ў слова. І гэта было… СЛОВА! Яно і было «расшыфравана» — на кожную літару сказана тое, што асабліва трывожыць або захапляе.

22-101

С

— Самалюбаванне. Часы, калі можна было дазволіць сабе «прыперці рэдактара да сценкі» ў выпадку яго нязгоды надрукаваць твор, апелюючы да фактаў папярэдніх публікацый, «б’ючы» на імя і «рэгаліі», мінаюць. Сама рэальнасць так пастанавіла. Колькі, бывае, прысылаецца твораў ад аўтараў, што маюць цэлыя спісы перамог на шматлікіх літконкурсах, розных там прэмій і званняў, нават выдадзеных кніг, а тэксты пры гэтым, даруйце за рэзкасць, чытаць немагчыма. Ці мусіць «Маладосць» «весціся» на аўтарскую самарэкламу, нават калі ўсё ў ёй сказанае — ад перамог на конкурсах да выдадзеных кніг — чысцюткая праўда? Не. Пакідаючы апісаныя ў самарэкламе поспехі на сумленні тых, хто меў да іх дачыненне, «Маладосць» няхай і надалей з’яўляецца тэрыторыяй, свабоднай ад якой бы там ні было кан’юнктуры, месцам, дзе вартасць тэкстаў вызначаецца выключна прафесійным бачаннем рэдактараў, дзе талент талентам і застаецца. І вось што мне яшчэ хацелася сказаць. Часам за аўтараў прапанаваных нам тэкстаў хадайнічаюць сапраўдныя мэтры. Аднаму пісьменніку школьніца прысвяціла верш, пра твор другога студэнт напісаў рэцэнзію… І паўстае пытанне «на засыпку»: што будзе браць пад увагу рэдактар — імя таго, каму прысвечана, пра твор якога напісана, ці ўсё ж якасць самога матэрыялу? «Маладосць» — такое выданне, якое не толькі за якасць дбае, але і мэтраў, якім «прысвячаецца», у крыўду нізавошта не дасць. Прыкра толькі, што часам тыя крыўдзяцца разам з аўтарамі. Няўжо ўсё роўна, у якім кантэксце бачыць у друку сваё імя?..

Л

— Легенда. Часопіс «Маладосць» — легенда. І калі астранамічны дзень пачынаецца ў мяне з малітвы за сябе і родных, то дзень працоўны — з думкі пра гісторыю тых дзвярэй, якія штораніцы адмыкаю сваім ключом. Не ў літаральным сэнсе, безумоўна, бо дзверы — гэта толькі дзверы. Але для мяне яны — партал. Шчоўк — і я трапляю туды, дзе кожная хвіліна павінна быць скарыстана і пушчана выключна на карысць. Не ганарыцца трэба тым, што ты працуеш на месцы, дзе працавалі Пімен Панчанка і Генадзь Бураўкін, а баяцца. Баяцца схібіць, баяцца сапсаваць. Проста баяцца. Гэта нашмат больш дзейсная практыка. Легенда — гэта калі трапечацца сэрца і па скуры бягуць мурашкі.

О

— Опцыі. Так я называю тое, што ўласціва або не ўласціва тым, хто працуе ў нашай рэдакцыі або прэтэндуе на гэтую працу. Опцыі «спазніцца на працу», «не выканаць заданне ў акрэслены тэрмін», «не стрымаць абяцанне», «схалтурыць», «пайсці па шляху найменшага супраціўлення» ў сапраўднага «маладосцеўца» адсутнічаюць. «Падыходзіць да справы арыгінальна», «мысліць стратэгічна» і «дзейнічаць рацыянальна» — просты, стандартны набор. Той, хто хоча працаваць у самым прэстыжным маладзёжным літвыданні краіны, лёгка адказвае на пытанні кшталту: «Колькі свежых ідэй прыйшло ў вашу галаву за апошнія дваццаць чатыры гадзіны?» І ўласнаручна робіць выданне, у якім працуе, самым прэстыжным.

В

— Вокладка. З яе «мастацкім рашэннем» літаратурнаму выданню складаней, чым якому іншаму. Сюжэтныя фотаздымкі з героямі часу «Маладосць» на сваіх вокладках ужо размяшчала. Працы маладых мастакоў і дызайнераў (самая частая прапанова пры пошуку свежых ідэй) — таксама. Трафарэтныя «пытальнікі», яны ж паўшар’і галаўнога мозга, яны ж яркі фон для шэрай безаблічнай постаці прайшлі праз частку «нулявых» і змяніліся выявай «Залатой літары» — як сімвала поспеху. Шчаслівыя твары юных паэтаў — было. Кветкі ў якасці папярэджвання, што першы поспех — гэта толькі «кветачкі», і каб не аказаўся дэбют «пустацветам», каб літаратурная творчасць прынесла плады, патрэбна ўпартая, нястомная, цяжкая праца, — таксама ў змястоўным мінулым. Што наперадзе? Сёлета «Маладосць» «запусціла» праект «Прозвішчы», даўшы маладым мастакам магчымасць «убачыць» сваіх Агінскага, Ажэшку, Драздовіча, Быкава, Цётку, Баршчэўскага з Нікіфароўскім… Чаму без імёнаў? Ды лічыцца, што адукаваны чалавек (якім, безумоўна, чытач «Маладосці» з’яўляецца) дакладна ведае, як завуць таго ці іншага генія нашай культуры, а фамільярнасць тут ні пры чым. Найбліжэйшым часам рэдакцыя правядзе чарговы brаіnstоrmіng — і стане вядома, якой будзе вокладка «Маладосці» ў 2016-м. А пакуль што можна ўпэўнена паведаміць, што часопіс чакае ўвогуле новы дызайн.

А

— Амбіцыі. Часопіс «Маладосць» для тых, хто мае амбіцыі. Хто іх мае, той не прышле ў рэдакцыю тэкст, які не «адляжаўся», не перачытаўся «як чужы». Амбіцыйны паэт не прынясе падборку з вершамі, якія ўжо недзе друкаваліся або былі вернуты. Навошта? Амбіцыйны празаік не будзе ўласнаручна даваць свайму твору ацэнку — быццам набіваючы кошт. Дзеля чаго? Амбіцыйны публіцыст піша толькі тое, што трэба. Як праверыць, што напісана толькі тое, што трэба? Такі тэкст немагчыма скараціць, пад такі тэкст уражаны рэдактар са слязьмі шчасця на вачах гатовы аддаць любую колькасць старонак. За «вадзяністы» тэкст я «дзякуй» не скажу, а вось за высечаныя нізавошта дрэвы магу зрабіць аўтару вымову, і няхай не крыўдуе. Бо часам бываюць цэлыя кавалкі ні пра што, або паўторы, або нічым не абгрунтаваныя адступленні. Амбіцыйны журналіст не звяртаецца да героя інтэрв’ю па імені, не вітаецца, не развітваецца, не гаворыць «дзякуй» і не жадае поспехаў — гэта лішняе ў тэксце, гэта «за кадрам», пра гэта чытач і без таго ведае. Журналістыка паспяховых часопісаў — гэта рацыянальная, ашчадная журналістыка, яна не адбірае ў чытача лішні час, а ў выдання — лішнюю паперу. Амбіцыйны літкрытык? Ён будзе пісаць, а не адмаўляцца ад гэтай працы па той прычыне, што за яе «мала плацяць». Урэшце, «Маладосць» стваралася для тых, хто не можа не пісаць…

Запісала Любоў Вабішчэвіч

Фота Наталлі Асмолы

Усёпераможнае каханне

$
0
0

Вось і закончыўся 20-ты юбілейны фестываль «Белая вежа». Закрыццё фэсту заўсёды бывае крышачку сумным святам. На сёлетнім фэсце перад брэсцкім гледачом выступілі многія ўладальнікі Гран-пры мінулых гадоў. У большасці сваёй яны зноў прадэманстравалі высокае мастацтва.

22-26

І ў першых шэрагах майстроў таго высокага мастацтва — Рыжскі рускі тэатр імя А. Чэхава. Гледачы выходзілі пасля спектакля з лёгкімі ўсмешкамі, з прасветленымі тварамі. Яны, артысты, прымусілі нас, тых, хто сядзеў у зале, згадваць сваё каханне, успамінаць гісторыю былой вялікай краіны і захапляцца сапраўдным тэатрам.

Яшчэ перад пачаткам спектакля, перачытаўшы апавяданне Андрэя Платонава «Фро», я крыху здзівілася выбару твора для пастаноўкі. Закралася сумненне: што можна зрабіць асаблівага з такога просценькага твору? Але лаўрэат прэміі «Залатая маска» Руслан Кудашоў зрабіў яркі, музычны, крыху іранічны і бязмежна пяшчотны аповед пра каханне. Галоўную гераіню спектакля, як і апавядання, завуць Фрося. А Фро яе называе муж, ласкава і крышачку на замежны манер. 28-гадовы інжынер Фёдар пакінуў дома сваю 20-гадовую жонку Фро, а сам паехаў на Далёкі Усход праводзіць там электрычнасць. Яна ж, гаротніца, надта цяжка перажывае разлуку. Не памаглі заняткі ў гуртку па вывучэнні асноў электрычнасці, куды яна запісалася, каб спасцігнуць справу каханага. Не развесялілі і танцы ў клубе чыгуначнікаў, дзе яна бывала інкогніта пад імем замежніцы Фро. І да таго небарака замаркоцілася, што склала фальшывую тэлеграму аб сваёй смяротнай хваробе і паслала мужу. Роўна праз сем дзён каханы прыляцеў на хуткім цягніку. Спраўдзілася яе каханне, перамагло. Нічога, што праз тыдзень з невялікім ён зноў з’едзе будаваць свой камунізм (дзея разгортваецца ў 30-я гады). У іх ёсць восем дзён і начэй шчасця! Яны — узнагарода за доўгія дні і месяцы чакання.

Проста здзіўляешся, як арганічна спалучыліся ў спектаклі розныя рэчы. Напрыклад, музычна-пластычная гісторыя кахання і мноства сукенак, чырвоных касынак, маршыроўка пад песню як прыкмета свайго часу. І разам з тым поўная адсутнасць «сцёбу» наконт усяго савецкага, як найчасцей за ўсё бывае ў сучасных творах. Сутнасць спектакля ў тэатральнай праграмцы пазначана трыма радкамі «Хаджэнне Ефрасінні Яўстаф’евай, маладой жанчыны, пакінутай мужам, які паехаў будаваць камунізм альбо яшчэ што-небудзь». Як жа трапна там праводзіцца думка, што мужчыны заўсёды будуюць камунізм альбо яшчэ што-небудзь. Вікторыя Токарава, напрыклад, пісала, што мужчыны павінны ўзводзіць масты, і трэба даваць ім такую магчымасць, а не прывязваць да сваёй спадніцы.

Парадавалі гэтым разам і лялечнікі. Крытыкі аднадушна ўхвалілі Беларускі дзяржаўны тэатр лялек за пастаноўку «Тарцюфа». Не падвялі і брастаўчане: «Самазванец» паводле «Барыса Гадунова» ў пастаноўцы Брэсцкага тэатра лялек упрыгожыў сёлетнюю «Белую вежу».

Былі і расчараванні. Але пра іх пагаворым у наступны раз, на неюбілейных фестывалях.

А для фінальнага акорда 20-га фэсту нават уявіць сабе нельга нічога лепшага за «Паўлінку». Легенда беларускага тэатра, сімвал Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, які нядаўна адзначыў 95-ты дзень нараджэння. Тэатру 95, а «Паўлінцы» — 70. Яна жыве столькі гадоў, значыць, любімая гледачом. І ў гэтым зноў упэўнілася брэсцкая публіка, пачуўшы такія знаёмыя песні, рэплікі, што даўно сталі крылатымі выразамі. Прыемна было глядзець на прыгожыя касцюмы, а таксама дэкарацыі ў выглядзе пакоя драўлянай беларускай хаты. Казалі, вялікая фура спатрэбілася, каб прывезці дэкарацыі з Мінска… Гісторыя «Паўлінкі», як ведаем, скончылася яе выхадам замуж (хоць і праз акно) за моцна каханага чалавека. І вось на гэтай аптымістычнай ноце апусцілася заслона сёлетняга фестывалю «Белая вежа».

Думаю, да месца зараз будзе згадаць сказанае міністрам культуры краіны Барысам СВЯТЛОВЫМ на яго адкрыцці. Прамоўца выказаў упэўненасць, што высокі мастацкі і прафесійны ўзровень, бездакорны густ і сапраўдная любоў да тэатра будуць і надалей збіраць на пляцоўках фестывалю шырокія колы ўсіх тых, хто шчыра захапляецца светам прыгожага і цэніць сапраўдныя духоўныя каштоўнасці. А старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр РАГАЧУК вымавіў словы, якія па традыцыі гучаць на закрыцці форуму ўжо 20 гадоў: «Бывай, «Белая вежа — 2015», няхай жыве «Вежа-2016»!

Святлана ЯСКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Пра нашы праваслаўныя святыні

$
0
0

Змогуць болей даведацца расіяне, еўрапейцы і жыхары Азіі.

У гэтым годзе адзначаецца 25-годдзе стварэння Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхату. Да гэтай юбілейнай даты Беларуская праваслаўная царква прэзентавала першую серыю дакументальнага фільма «Святыні Белай Русі», які плануецца паказаць па трох тэлеканалах Расіі, а таксама па спадарожнікавых у Еўропе і Азіі.

22-27

— Беларускі Экзархат святкуе 25-годдзе з дня свайго стварэння, — кажа мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі ПАВЕЛ, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. — Сёння Беларуская праваслаўная царква налічвае 1600 прыходаў, больш за 40 манастыроў, у нас ёсць Духоўная семінарыя, акадэмія, вучылішча. Гэта велізарная колькасць праваслаўных веруючых людзей.

Звярнуўшыся да тэмы праваслаўных святыняў, Уладыка падкрэсліў, што Беларусь славутая не толькі сваімі матэрыяльнымі каштоўнасцямі, але і людзьмі: «Я спадзяюся, што прэзентацыя фільма аб святынях на беларускай зямлі паслужыць сур’ёзным стымулам, каб мы звярнулі ўвагу на тыя каштоўныя жамчужыны, якіх мноства на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Гэта нашы храмы, нашы манастыры і, зразумела, народ. Яго асновай з’яўляецца святасць. І імкненне да яе было заўжды, на працягу ўсяго існавання Беларускай праваслаўнай царквы.

Па словах Мітрапаліта Паўла, кінастужка будзе цікавая не толькі праваслаўным веруючым, але і кожнаму чалавеку незалежна ад веравызнання: «Нашы святыні — гэта не толькі крыніцы і маляўнічыя месцы. Там гарманічна спалучаюцца і архітэктура, і мясцовасць, і жывапіс, і музыка. Мы спадзяёмся і будзем спадзявацца, што, здзяйсняючы малітвы ў гэтых святых месцах, нашы душы будуць змяняцца. Нашы сэрцы, храмы і Айчына адкрыты для ўсіх, хто жадае ўбачыць святыні».

У першай серыі «Святыняў Белай Русі» расказваецца пра знакавыя ў гісторыі Царквы фігуры — Еўфрасінню Полацкую і Кірылу Тураўскага, храмы — Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі і Пустынскі Успенскі жаночыя манастыры, Свята-Траецкі Маркаў мужчынскі манастыр, Благавешчанскі храм горада Віцебска, і асобная ўвага — да кафедральнага сабора горада Турава і яго гісторыі.

Каб стварыць фільм, творчаму калектыву тэлеканала «Эхо ТВ» з горада Разані спатрэбіўся год. Аўтары пастараліся ў паўгадзінны тэрмін расказаць пра амаль дзясятак святыняў нашай краіны. Задума не прадугледжвае стварэнне іх пэўнай іерархіі па значнасці ці гістарычнай храналагічнасці. Хутчэй, гэта вольны экскурс у вобласці, гарады, вёскі Беларусі да храмаў і гістарычных асоб, якія ў іх жылі і працавалі. Да кароткіх гісторый стварэння цэркваў і здабывання святынь дадаюцца расповеды пра цуды, што здараюцца з людзьмі, якія звяртаюцца да ікон, мошчаў ці праз блаславёныя крыніцы па дапамогу.

Па словах айца СЕРГІЯ (Лепіна), старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы, «гэты фільм не самакаштоўны і не самадастатковы, ён толькі пачатак серыі фільмаў».

Уладзімір КАЛАШНІКАЎ, кіраўнік творчага калектыву, пасля кінапаказу расказаў, што ў найбліжэйшы час фільм будзе паказаны па трох тэлеканалах Расіі. Акрамя таго, стваральнікі стужкі дамовіліся са спадарожнікавымі каналамі, каб паказаць яе ў Еўропе і Азіі.

«Я думаю, што кожны, хто паглядзіць гэты фільм, зверне ўвагу на нашы святыя мясціны і будзе мець жаданне наведаць іх», — сказаў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і такім чынам заахвоціў не толькі па-турыстычнаму любавацца прыгажосцю будынкаў храмаў, але і прыкласці малітвенныя намаганні і здзейсніць паломніцтва да «жамчужын» Беларусі. «Таму мы з радасцю будзем працягваць працу над наступнымі серыямі фільма», — падсумаваў ён.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavit@zviazda.by

Viewing all 277 articles
Browse latest View live